Бізнес дапамагае рэпрэсаваным. Нават сілавікам


Праграмы серыі «Размовы VoxPopuli» знаёмяць вас з людзьмі, якія яшчэ нядаўна не цікавіліся палітыкай, але гэтым летам не змаглі застацца ўбаку ад выбарчай кампаніі.

Не трэба баяцца згубіць працу, упэўнены заснавальнік кампаніі Humathèq Дзмітрый Чарнаморац. Разам з калегамі ды паплечнікамі ён прапаноўвае падтрыманне тым, хто страціў працу праз рэпрэсіі, ці тым, хто баіцца звольніцца з міліцыі, школы і гэтак далей.

«Міліцыянты – гэта, мне здаецца, вельмі важная катэгорыя людзей. Настаўнік не можа нанесці чалавеку нейкай фізічнай шкоды, напрыклад, шкоды здароўю. Хаця мы бачым, быў прэцэдэнт, калі настаўніца пагражала ўжыць гвалт, з партаю над галавой вучня. У міліцыянтаў ёсць зброя, яны могуць атрымліваць загады, у іх ёсць паўнамоцтвы на гвалт. Лічу, надзвычай важна, каб гэтыя людзі таксама былі ў стане выбару тых загадаў, якія яны могуць выконваць і могуць не выконваць», – патлумачыў сваю пазіцыю Дзмітрый Чарнаморац падчас размовы са Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым.

Размова VoxPopuli
Адвакат Бабарыкі: «Плошча не ёсць спосабам змяніць уладу»
2020.07.27 17:00

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.