Гарачы каментар Беларуская эканоміка ў стылі SWAG: Мы ўсё праелі і нічога не зарабілі. Даходы ўпадуць на 15 %


Паводле эканаміста, ў 2016-ым Беларусь пусціла ў трубу 150 млрд.

Нас чакае цяжкі год, анансаваў сёлета кіраўнік краіны. Імаверна, ён ведаў што гаворка ідзе ў тым ліку пра велізарныя сумы крэдытаў, якія Беларусь мае аддаць вонкавым крэдыторам. Эканамічныя паказнікі сведчаць, што ў чоўне беларускай стабільнасці агромністая дзірка.

«Губляецца канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі. Асабліва гэта заўважна па экспарце. І галоўнае тут нават не падзенне абʼёмаў вонкавага гандлю – экспарт і імпарт упалі на траціну за два гады. Беларускія тавары губляюць канкурэнтаздольнасць на вонкавых рынках. Расце імпартаёмістасць нашай прамысловасці – 63 % у 2016-ым. Усё гэта прывядзе да недахопу валюты, каб паатрымоўваць вытворчасць і ўзровень заробкаў», – канстатуе Леанід Злотнікаў.

Калі не будзе вонкавага падтрымання, то даходы насельніцтва могуць знізіцца на 15 % цягам 2017 г., адзначыў эксперт у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары