Напярэдадні чарговых выбараў прэзідэнта Беларусь стаіць на раздарожжы: ізноў здзяйсняць план уладаў ці пачаць граць паводле ўласнага сцэнара. Ці магчыма правесці ў краіне Устаноўчы сход?
Такім пытаннем задаецца госця «Размовы» – гісторык, філосаф, грамадская дзяячка Таццяна Процька. Вядоўца праграмы Уладзімір Мацкевіч, у сваю чаргу, упэўнены ў тым, што перазапусціць дзяржаву можна.
Ці атрымаецца знайсці кампраміс? Ці мо час для згоды ўжо страчаны, і сёння трэба пачынаць актыўна дзейнічаць?
Глядзіце «Размову» Уладзіміра Мацкевіча з гісторыкам, філосафам, грамадскай дзяячкай Таццянай Процькай, каб даведацца больш пра тое, з якімі магчымасцямі краіна падыходзіць да новых выбараў.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.