Размова Беларусь непрывабная. Да нас не едуць праз нізкі ўзровень жыцця і небяспеку дэпартацыі?


Адразу некалькі гісторыяў, звязаных з трагічнымі смярцямі грамадзянаў іншых краінаў у Беларусі, прыцягнулі ўвагу грамадства. Двое мужчын скончылі жыццё самагубствам, бо ім трэба было пакінуць межы краіны, малады чалавек сканаў, так і не дачакаўшыся бясплатнай дапамогі ад беларускіх лекараў.

Праваабаронцы заўважаюць: насамрэч ніякага абвастрэння сітуацыі няма. Сотні людзей жывуць у Беларусі без упэўненасці ў тым, што заўтра ім не загадаюць пакінуць яе межы.

Госця праграмы «Размова дня» праваабаронца «Human Constanta», каардынатарка працы з замежнымі грамадзянамі ды асобамі без грамадзянства Эніра Браніцкая не здымае адказнасці з тых, хто здзяйсняе правапарушэнні, якія могуць стаць прычынаю для дэпартацыі, пры гэтым паясняе – часам нават самыя законапаслухмяныя людзі не могуць атрымаць доўгатэрміновага віду на жыхарства.

«Мы – нядобразычлівая краіна да замежнікаў. У іншых краінах яшчэ можа неяк спрацоўваць стэрэатып пра замежнікаў, якія прывозяць невядома што, а ў нас няма агромністай хвалі мігрантаў. Беларусь увогуле непрывабная краіна для міграцыі. У нас нізкія заробкі, не самая лепшая медыцына і гэтак далей. Але ёсць людзі, якія прыязджаюць і застаюцца. Яны прыносяць прыбытак нашай краіне, дзяцей. Але Беларусь усё роўна думае: «можа быць, заўтра здарыцца нешта дрэннае, і нам гэтыя грамадзяне не будуць патрэбныя», – выказалася праваабаронца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары