Аня Шаркунова здзіўляе ў жывым сэце для #BML


Такой Ані Шаркуновай вы яшчэ не чулі! Для выступу ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» поп-спявачка разам са сваім жывым бэндам падрыхтавала нечаканы плэй-ліст. Будуць беларускамоўныя кампазіцыі, уласная апрацоўка песні «Воины света» і дуэт са Змітром Вайцюшкевічам.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Будзем першымі» (музыка Максіма Алейнікава, словы Уладзіміра Кубышкіна)
  • «Воины света» (музыка і словы Сяргея Міхалка)
  • «Роль второго плана» (музыка Ані Шаркуновай, словы Уладзіміра Кубышкіна)
  • «Шалі» (Lady Gaga & Bradley Cooper cover, пераклад Мікіты Найдзёнава)
  • «Бывай, мая апошняя любоў» (музыка Віталя Пензіна, словы Уладзіміра Кубышкіна, пераклад Мікіты Найдзёнава)

Поўную версію выдання з размоваю Міры Шульц шукайце ў афіцыйных суполках праграмы «УКантакце» і Facebook.

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».