Андрэй Елісееў: Пуцін загадаў Лукашэнку адсекчы камунікацыю з заходнімі лідарамі


Захад перасцерагае Расею, Расея папярэджвае Захад аб недапушчальнасці ўмяшання ў беларускія справы. Між тым, выглядае, што ад геапалітычных рашэнняў можа залежаць, у які бок – мітынгоўцаў ці ўладаў – схіляцца вагі перамогі.

Пра нейтралітэт у беларускім пытанні на міжнароднай арэне гаворка не ідзе. Відавочную падтрымку Аляксандру Лукашэнку выказала Расея, некаторыя еўрапейскія краіны заклікаюць прыслухацца да мітынгоўцаў.

Аналітык даследчых цэнтраў ISANS і EAST Андрэй Елісееў адзначае, што пакуль Еўрапейскі Звяз не адважваецца на сур’ёзныя крокі супраць Лукашэнкі.

«Калі б Еўразвяз хацеў сапраўды паўплываць больш сур’ёзна на сітуацыю, то ён, па-першае, разглядаў бы варыянт увядзення санкцыяў супраць нашмат большай колькасці людзей: прадстаўнікоў высокага ўзроўню выбаркамаў, больш шырокага кола сілавікоў. Па-другое, разглядаў бы варыянт увядзення санкцыяў супраць іхных блізкіх сваякоў. Гэта не нешта незвычайнае, гэтак ЕЗ, напрыклад, рабіў у гісторыі санкцый да М’янмы. Але такога не робіцца, таму пакет санкцыяў, які на гэты момант абмяркоўваецца, ён слабы», – выказаўся госць «Размовы» Святланы Калінкінай аналітык Андрэй Елісееў.

Калі ЕЗ можа пайсці на больш істотныя крокі, і ці будзе Расея да апошняга падтрымліваць Лукашэнку? Глядзіце ў «Размове» (відэа вышэй).

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота на прэв’ю: SPUTNIK / Reuters / Forum; Francois Lenoir / Reuters