Андрэй Бастунец: Беларускія ўлады ўвайшлі ў клінч


Хто абароніць абаронцаў? Гэтым пытаннем задаецца вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч падчас абмеркавання прававога дэфолту ў Беларусі са старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом.

За дапамогу іншым цяпер можна стаць фігурантам крымінальнай справы. Менавіта так адбылося з экспертам у медыях Андрэем Аляксандравым і ягонай партнёркай Ірынай Злобінай. На жаль, грамадства не можа супрацьпаставіць рэпрэсіям нічога акрамя салідарнасці.

«Калі ўяўляць свядомасць чалавека, як шахматную дошку, палітыка не мусіць займаць так шмат месца на гэтым полі. Не ведаю, як трэба зараз працаваць у нездаровай сітуацыі з нездаровым грамадствам сродкам масавай інфармацыі», – разводзіць рукамі Андрэй Бастунец і зазначае, што контрпрапаганда не можа быць адказам на прапаганду ўладаў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum, Facebook