Адстаўка міністра не ўратуе школы


Супрацьстаянне бацькоў і Міністэрства адукацыі на фоне эпідэміі каронавіруснай інфекцыі працягваецца. Хто адкажа за імкненне вярнуць дзяцей за парты любым коштам?

За некалькі дзён петыцыя за адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі сабрала некалькі соцень подпісаў. Рашэннямі чыноўнікаў ад адукацыі не задаволеныя і бацькі, і некаторыя педагогі. Госць праграмы «Размова ProContra» – педагог, сябра грамадска-кансультацыйнай рады пры Міністэрстве адукацыі Андрэй Грыгор’еў – прызнае: ён і сам не задаволены шмат якімі пастановамі ведамства, але не думае, што адстаўка Карпенкі выправіць сітуацыю.

«Не магу сказаць, што адстаўка Карпенкі прывядзе да нейкіх станоўчых зменаў. Рэч не ў міністры ды не ў эмоцыях. Якім бы міністр ні быў, як я гэта разумею, ён такі ж «хлопчык для біцця», як прыкладна я ў радзе. Калі ёсць нейкае рашэнне – яно павінна быць ухваленае зверху. Як я гэта разумею і бачу: яму проста не даюць працаваць», – выказаўся госць студыі.

Глядзіце ў праграме «Размова ProContra» з Віталём Цыганковым і Уладзімірам Мацкевічам інтэрв’ю з педагогам, сябрам грамадска-кансультацыйнай рады пры Міністэрстве адукацыі Андрэем Грыгор’евым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum і БелТА