Адліга ці замах, каб ударыць па нырках? Аляксандр Класкоўскі каментуе рэакцыю ўлады на пратэсты

Улады перарвалі маўчанне і паказалі ўласнае аблічча. Наўздагон Маршам супраць дэкрэту аб дармаедстве чорнай хваляй па краіне ідуць суды над удзельнікамі акцыяў пратэсту, а таксама затрыманні і ператрусы.

Яшчэ нядаўна надзвычайную для Лукашэнкі цярплівасць да апанентаў і ўдзельнікаў непадкантрольных яму выступаў многія эксперты тлумачылі проста: Крэмль закруціў нафта-газавы вэнтыль, і афіцыйны Менск намагаецца залагодзіць Захад у чаканні ад яго фінансавай падачкі. Між тым, абдымкі з Пуціным не толькі цяплейшымі не сталі, але і ўвогуле адсутнічаюць. Дык чаго ж тады Лукашэнка гэтак вызверыўся на ўласных суграмадзянаў?

Ці сапраўды ўлады спалохаліся акцыяў пратэстаў?

Паводле палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага ўлада будзе працягваць палітыку «лібералізацыі».

«Пратэсты сталі нечаканасцю для ўладаў. Гэта непрыемны сюрпрыз для Лукашэнкі і ўсёй вертыкалі, якую ахапіў параліч. Яна не ведае як размаўляць з людзьмі і без устаноўкі на рэпрэсіі аказваецца бездапаможнаю», – мяркуе госць праграмы «Гарачы каментар».

Выводзіць самых бедных з-пад дзеяння дэкрэту № 3 і біць па апазіцыі – такі план развязання крызісу мае ўлада, тлумачыць палітычны аглядальнік.

Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу