Менчукі праехаліся па БТшным «расследаванні» аб акцыях недармаедаў


Нагадаем, што днямі ў эфіры «Беларусь-1» з’яўвіўся спецыяльны рэпартаж пад назвай «Званок сябру». Аўтары матэрыялу паліваюць брудам удзельнікаў маршаў супраць скандальнага дэкрэту № 3.

«Расследаванне» было зробленае ў лепшых традыцыях айчыннай прапаганды. Карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў менчукоў пра іхнае стаўленне да ўдзельнікаў пратэстаў і ці падзяляюць яны пазіцыю БТ.

«Я глядзела гэта. Там намяшалі ўсяго: Майдан, Адэса, дармаеды. Змяшалі людзей і каней», – кажа жанчына.

«Я глядзеў у «Facebookʼу» трансляцыю з маршу. Там дзяды ды бабкі. Проста людзей ужо дастала ўсё гэта», – мяркуе немалады мянчук.

«Я не веру ў тое, што там кажуць і падтрымліваю людзей, якія выходзяць супраць гэтага дэкрэту», – дадае жыхарка сталіцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў