Абнуленне, азіяцкі сцэнар і яшчэ адзін варыянт. Што абярэ Лукашэнка?


Пуцін назаўжды. Падобна, менавіта гэтыя словы стануць вызначальнымі для жыцця Расеі на гады наперад. Як адаб’ецца «абнуленне» прэзідэнцкіх тэрмінаў на палітычным жыцці Беларусі? На якія рашэнні яно натхніць Аляксандра Лукашэнку? Пра гэта ў «Размове» Віталя Цыганкова з палітолагам, сацыёлагам Сяргеем Нікалюком.

Усё жыццё ў аўтарытарных краінах завязанае на асобу кіраўніка. Адзін чалавек вырашае, як будзе жыць і развівацца дзяржава. Вуснамі Валянціны Церашковай расейскі ўрад агучыў перспектыву на бліжэйшыя гады – праблема з перавыбарамі Уладзіміра Пуціна развязалася шляхам абнулення ягоных прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Ці не пойдзе ягоным шляхам Лукашэнка? Госць студыі праграмы «Размова» Віталя Цыганкова палітолаг Сяргей Нікалюк зазначае, што прэзідэнт Беларусі можа выбраць адзін з магчымых варыянтаў захавання ўлады ў руках сваёй сям’і, але гэта не абавязкова будзе расейскі сцэнар.

«Аляксандр Рыгоравіч, напэўна, у адрозненне ад нас кожны дзень узважвае свае шанцы. Ён здзейсніў столькі «цудоўных», «добрых» справаў, за якія ў выпадку чаго прыйдзецца адказваць. Таму ён добра падумае, і іншы варыянт не выключаны», – мяркуе суразмоўца Віталя Цыганкова.

Магчыма, на пасаду новага лідара краіны рыхтуюць малодшага сына кіраўніка дзяржавы? Адказы ў «Размове» Віталя Цыганкова з палітолагам і сацыёлагам Сяргеем Нікалюком.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота commons.wikimedia.org з выкарыстаннем прыкладання FaceApp