ПраСвет Беларусь – мяса ў расейска-натаўскім «сандвічы». Спецыяльны «Прасвет» з Варшаўскага форуму бяспекі


З аднаго боку, Расея намагаецца размясціць сваю вайсковую базу ў Беларусі. З другога – Польшча, якая заклікае стварыць у сябе амерыканскую базу. Як у гэтай сітуацыі глядзяць на Беларусь на Захадзе ды ва Украіне? Пра гэта – «Прасвет» з Алінаю Коўшык з Варшаўскага форуму бяспекі. Адна з найбуйнейшых рэгіянальных канферэнцыяў у сферы глабальнае бяспекі прайшла без удзелу Беларусі.

Якую ролю грае Беларусь у новым супрацьстаянні Расеі з Захадам?

Каментуюць віцэ-міністр абароны Літвы Вітаўтас Умбрасас, рэдактар «Politico» Пол Тэйлар, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных навук Аляксандр Дабравольскі ды арганізатар Варшаўскага форуму бяспекі Збігнеў Пісарскі у сюжэце Вольгі Жарнасек.

«Весці прагматычную палітыку. Не зважаць на палітычных вязняў»

Імёны лабістаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе называе Раман Кавальчук, аналітык «Belarus security blog».

Беларусь – хаўруснік Пуціна ці ахвяра Лукашэнкі?

Пра будучыню беларускай шматвектарнасці і ці зможа Менск надалей атрымліваць дывідэнды з агрэсіі Расеі супраць Украіны ў сюжэце Усевалада Шлыкава. Каментуюць народны дэпутат Украіны Мустафа Наем, вайсковы аналітык з Кіева Міхайла Самусь і кіраўнік цэнтру «Еўразійскія дзяржавы ў пераходны перыяд» Андрэй Елісееў.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны: «Беларусь – донар рэгіянальнай бяспекі»

«Руский мир» трашчыць па швах», – заявіла Ганна Гапко, старшыня камітэту замежных справаў Вярхоўнай Рады ў эксклюзіўным інтэрв’ю Аліне Коўшык.

Бывай, прэзідэнцкая рэспубліка!

У нядзелю апошні раз грамадзяне Грузіі будуць абіраць прэзідэнта наўпроставым галасаваннем. Хутчэй за ўсё, выбары будуць праходзіць не за адзін тур, а за два. Такім чынам, Грузія развітваецца з постсавецкай традыцыяй. Аркадзь Несцярэнка. Каментуюць эксперты з Грузіі ды Арменіі.

Глядзі таксама
Каментары