«Мы ўжо расейскаю нагаварыліся». Валерыя і Ігар Сіговы вярнуліся да родных моваў


Ігар Сігоў і ягоная жонка Валерыя гадаваліся ў расейскамоўных сем’ях. Ён – у Полацку, яна – у Херсоне. Але сёння яны ўдома размаўляюць па-беларуску і ўкраінску. Як кожны з іх прыйшоў да роднай мовы і якія камічныя сітуацыі гэта часам стварае?

30 снежня – дзень нараджэння Ігара Сігова. Шчыра віншуем вольнага купалаўца і заслужанага артыста Беларусі, а таксама выканаўцу ролі вусцішнага ў сваёй ветлівасці генерала КДБ з эпізоду «Патрыятычнае практыкаванне» серыялу «Працэсы»:

Ігар прызнаўся, што са школы не любіў беларускай мовы. Усё змянілася ў студэнцкія часы. Ігар трапіў на курс Валера Мазынскага, дзе сцэнічная мова выкладалася па-беларуску, – і закахаўся ў родную мову.

Менавіта з беларускамоўнымі спектаклямі Ігараў тэатр і прыязджаў ва ўкраінскі Херсон на тэатральныя фестывалі. Так Валерыя, будучая жонка Ігара, упершыню пачула беларускую мову.

«Мне здаецца, што гэта вельмі прываблівая мова, вельмі пасуе мужчына, – дзеліцца Валерыя. – Мне здаецца, што мужчынам-беларусам – адразу плюс сто балаў да прывабнасці, калі яны гавораць па-беларуску».

Падрабязней – у навагоднім выданні праграмы «Мова нанова» з Віктарам Шукеловічам

Інтэрв’ю
«Гэта выхаванне рабоў». Купалавец Ігар Сігоў пра псеўдапатрыятызм і вар’ятаў у пагонах
2023.12.05 13:00

Рыхтавацца = зрабіцца, гатавацца

Бавіць = праводзіць

Панаваць – рус. господствовать

Выклікаць – рус. вызывать

Вымавіць = выгаварыць

Накшталт = як бы

Галосны – рус. гласный

Зычны – рус. согласный

Вымаўленне – рус. произношение

Поўдзень – рус. юг

Усход – рус. восток

укр. вистава = бел. спектакль, пастаноўка

Дасканала = ідэальна

Падштурхнуць – рус. подтолкнуть

Натхніць – рус. вдохновить

Ланцужок – рус. цепочка

Гадавацца = расці

Асяроддзе – рус. окуржение

Сапраўдны – рус. настоящий

Умова – рус. условие

Трапіць = папасці

Зброя – рус. оружие

Прыкладна = прыблізна

Насамрэч = на самай справе

Не адчуваць – рус. не чувствовать

Губляць – рус. терять

Перакананы = упэўнены

Спагада – рус. сочувствие

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.