«Засуньце сваё раздражненне сабе ў адно месца!» Адпраўляем хэйтэраў падалей


«Калі вас раздражняюць чужыя дзеці – засуньце сваё раздражненне сабе ў адно месца! Вы таксама былі дзіцём, і, паверце – вы былі невыносны», – кажа вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц.

Жанчыны, гатовыя абараняць сваё дзіця, якім бы «нязручным» яно не было для навакольных.

У Беларусі грамадства не талерантнае да дзяцей. Самыя «нязручныя» – дзеці з інваліднасцю.

Госця ў студыі – Мая Церакулава, шматдзетная маці, якая выхоўвае дачку з дыягназам «аўтызм». Дзеці з аўтызмам на некаторыя рэчы могуць нечакана востра адрэагаваць у публічным месцы:

«Я ніколі не буду прасіць прабачэння, за яе паводзіны і за тое, што ў мяне «не такое» дзіця. Мы таксама маем права на існаванне. Мы роўныя з іншымі».

Пытанне, якое паўстае перад кожнай маці, што выхоўвае дзіця з інваліднасцю: ці варта ахвяраваць сваім уласным жыццём дзеля ягонай тэрапіі?

«Я казала сабе: я хачу жыць, у мяне ёсць сваё жыццё, аўтызм не ў мяне, маё жыццё так сама цэннае як і жыццё маёй дачкі… – кажа Мая Церакулава. – Я выйшла з дэкрэтнага адпачынку на працу тэрапеўта-педыятра! І вось гэтае гудзенне галавы, гэтыя запісы што пяць хвілін – былі лягчэй чым дэкрэт».

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.