Якуб Колас. Найлепшыя творы стварыў у турме. «Мой родны кут» і Пішчалаўскі замак


3 лістапада – дзень нараджэння Якуба Коласа. 100 гадоў таму ён выдаў паэму «Новая зямля». Месца яе стварэння – Пішчалаўскі замак. Як Якуб Колас з вязняў трапіў у класікі і перажыў (не)расстраляных паэтаў? Што за пасланне пакінуў у дзень смерці?

Агляд
100 гадоў «Новай зямлі» пра «Новую Беларусь»
2023.06.11 07:30

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімафея Акудовіча (і коцікаў):

  • Партрэты, якія ёсць у кожнай школе, – Янка Купала і Якуб Колас
  • Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч і ягоная творчасць
  • Чаму Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка, а святкуем 3 лістапада? Усё дзякуючы новаму стылю
  • Пры чым да Якуба Коласа Радзівілы?
  • Як Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч шукаў свой псеўданім?
  • Як Нясвіжская настаўніцкая семінарыя стварала зуброў беларускага Адраджэння?
  • «Наша доля» і першы верш Якуба Коласа
  • Адкуль псеўданім «Якуб Колас»?
  • Хто такая Тэрэза Гардзялкоўская? І пры чым тут Ніцца?
  • Першы з’езд беларускіх настаўнікаў і арышт Якуба Коласа
  • Пішчалаўскі замак – месца, дзе былі створаныя «Новая зямля» і «Сымон-музыка»
  • Паэма «Новая зямля» і зборнік «Песні-жальбы»
  • Першая сусветная вайна і ўласная сям’я
  • Як Якуб Колас вярнуўся ў Менск і заняўся беларусізацыяй?
  • Вершы Якуба Коласа пра Іосіфа Сталіна
  • Якое пасланне пакінуў у апошні дзень жыцця – 13 жніўня 1956 года

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Белсат; Наша ніва; vetliva; Wikimedia Commons