Сіманьян з мужам пайшлі ў атаку


Расейскія прапагандысты Тыгран Кеасаян і Маргарыта Сіманьян узяліся за прэм’ер-міністра Арменіі. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»

Нікол Пашыньян вінаваты ў здачы Нагорнага Карабаха, а не Уладзімір Пуцін. Сіманьян нават засумнявалася ў легітымнасці Нікола Пашыньяна.

«А цяпер галоўнае, як заўсёды, пытанне. Хто ў гэтым вінаваты? Вінаватыя вы, родненькія, хто галасаваў за гэтага Юду, за чалавека без сэрца, без гонару, без сумлення, чалавека, які аддаў святыню свайго народа. Які прадаў свой народ!»

Раней Маргарыту Сіманьян Нагорны Карабах хваляваў не моцна. Што яна там хоць бы раз была – мы не знайшлі. Ды і ў міжнародна прызнаных межах Арменіі была, мяркуючы па адкрытых крыніцах, толькі двойчы.

Вось толькі зараз давайце разбярэмся. Хто каго здрадзіў і хто вінаваты ў тым, што Арменіі давялося адмовіцца ад якіх-небудзь прэтэнзій на тэрыторыю Нагорнага Карабаху.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»

  • Прычыны Першай карабахскай вайны
  • Не міратворцы, а назіральнікі
  • Гібрыдная вайна Крамля супраць Ерэвана

belsat.eu