У Беларусі можа з’явіцца падземны Касцёл


Чаму АМАП у святочныя дні ўзяў пад кантроль касцёлы і цэрквы – пры тым, што рэлігійныя канфесіі на службе рэжыму Лукашэнкі? Улады баяцца супраціву з боку вернікаў і таго, што ў Беларусі можа паўстаць падземны Касцёл? Сяргей Марцалеў і Пётр Рудкоўскі, новы «Двубой».

«У аўтарытарных дзяржавах рэлігія часта становіцца служанкай ідэалогіі. Першыя парамілітарныя арганізацыі ў Беларусі з 2010 да 2020 года беларускіх дзяўчат і юнакоў, прарасейскія парамілітарныя арганізацыі стваралі пры ўдзеле Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату і «Россотрудничества». На жаль, абслугоўванне дзяржавы, дзяржаўнага рэжыму кіроўнага не абышло і іншыя канфесіі», – кажа палітолаг Сяргей Марцалеў і прыводзіць прыклад выступу супраць мусульманаў і рэжыму – кейс рэдактара газеты «Згода» Аляксандра Здзвіжкова.

Hавiны
На каляднай імшы ў Фарным касцёле Горадні працаваў АМАП
2023.12.26 15:34

«Практычна ўсе канфесіі спазналі на сабе прэсінг аўтарытарнай дзяржавы пасля 2020 года», – зазначае палітолаг Пётр Рудкоўскі, адзначаючы, што Беларуская праваслаўная царква – у меншай ступені. Аднак ён не прыводзіць лічбаў, якія б гэта пацвердзілі, і абыходзіць увагай тэму рэпрэсіяў у БПЦ, увасобленую ў лёсе памерлага архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, які адкрыта выступіў супраць рэпрэсіяў рэжыму ў 2020 годзе.

Абноўлена
У Беларусі задумалі «зачыстку» рэлігійных арганізацыяў. З’явіўся адпаведны законапраект
2023.10.11 10:00

Сёння, на думку Сяргея Марцалева, БПЦ выконвае ролю распаўсюдніка ідэяў «русского мира»:

«Што не зрабіў расейскі салдат са штыхом, тое завершаць расейскі настаўнік і расейскі поп. Гэта да таго, што праваслаўная царква – адзін з самых магутных інструментаў распаўсюджвання імперскай ідэі сучаснай Масковіі».

Аналітыка
«Каму раней з праваслаўных было цікава, што там кажа Кандрусевіч?» Як пратэсты мяняюць вернікаў
2021.02.25 11:22

Пры гэтым і каталіцкі Касцёл, які зведаў на сабе рэпрэсіі і страціў Чырвоны касцёл у Менску, дзейнічае хутчэй у рэчышчы дзяржаўнай ідэалогіі, чым супраць яе. Аднак, на думку Пятра Рудкоўскага, інакш і быць не можа, бо гэта б пагражала расколам Касцёлу на «падземны» і «афіцыйны», як тое адбылося ў Кітаі.

І ўсё ж ці могуць у сённяшніх умовах рэлігійныя канфесіі ў Беларусі выступаць больш актыўна – і што іх чакае ў будучыні? Глядзіце новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці палітычнай праграмы «Двубой»:

Пётр Рудкоўскі – палітолаг, хрысціянскі вернік

Сяргей Марцалеў – палітолаг, сацыял-дэмакрат, агностык

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.