Дзяржаўныя гангстары нападаюць на ўдзельнікаў Лігі студэнцкіх аб'яднанняў


На пачатку сакавіка ў сталічным бізнес-клубе «Imaguru» мусіла адбыцца канферэнцыя. Мэтаю імпрэзы было ўтварэнне студэнцкага адгалінавання Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Аднак на сустрэчу завіталі нязваныя госці.

Як выявілася, гэта былі міліцыянты. З воклічамі «Міліцыя, падымаемся!» усіх прысутных паставілі тварам да сцяны. У тым ліку і Віталя Рымашэўскага, які прысутнічаў на імпрэзе як сябра Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

«Вось у гэтай зале, абсалютна адкрыта, легальна, з запрашэннем незалежных СМІ, адбываўся сход студэнцкіх суполак з розных ВНУ Беларусі, – распавёў спадар Віталь здымачнай групе «Маю права» на месцы падзеяў. – Я з’яўляюся сябрам Свабоднага прафсаюзу Беларускага і быў як прадстаўнік, дапамагаў студэнтам праводзіць гэтае мерапрыемства».

Мaю прaвa
Нагавіцы – рэальная прычына затрымання гарадзенкі Любові Сарлай
2021.03.12 19:05

Спадара Рымашэўскага затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі канферэнцыі.

«Прымушалі стаяць тварам да сцяны, паклаўшы руку на сцяну. У нашых беларускіх умовах прыходзіцца адзначаць, што, на шчасце, нікога не збівалі».

Агулам на той імпрэзе затрымалі каля 30 асобаў. Большасць адпусцілі ў гэты ж дзень, без складання пратаколу. На жаль, чатырох студэнтаў пакаралі арыштам.

«Нібы за тое, што яны супраціўляліся супрацоўнікам міліцыі, хаця, безумоўна, ніякага супраціву не было», – прыгадвае падзеі таго дня В. Рымашэўскі.

У той дзень на імпрэзе прысутнічала і Марыя Тарадзецкая – намесніца старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

«Я наагул падумала, што гэтак скрэатывілі студэнты. Таму што забягалі асобы ў цывільным, нават не ў балаклавах, а ў звычайных масках. Ну вось, я і падумала: «Студэнты – малайцы, такі крэатыў. Галоўнае – каб зараз людзі не разбегліся».

Мaю прaвa
Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме
2021.01.22 19:05

Марыю таксама затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.

«У нас цікавіліся, ці не было якой-небудзь сімволікі, ці мы не выкрыквалі лозунгаў».

Прыцягнуў увагу сілавікоў і выгляд сцяга прафсаюзаў.

«Мне задалі пытанне, чаму ў нас на сцягу ёсць выява бчб-сцяжка. Досыць некарэктнае пытанне, таму што нашая сімволікі даўно зарэгістраваная, і мы маем пасведчанне аб рэгістрацыі сімволікі, – М. Тарадзецкая прадэманстравала карэспандэнтам гэтае пасведчанне. – Свабодный прафсаюз Беларускі – гэта адзін з 4-х незалежных прафсаюзаў Беларусі. Ён існуе яшчэ з 90-х гадоў. Гэта зарэгістраваная арганізацыя, якая цалкам дзейнічае ў прававым полі. Не разумею, які інтарэс мы маглі выклікаць».

Мaю прaвa
Беларус прыехаў дадому з Брытаніі, яго затрымалі, палічылі шпіёнам ды моцна збілі
2020.12.04 19:05

Наступны наш герой – Канстанцін Акінчыц, ён рэпрэзентаваў на канферэнцыі інтарэсы студэнцтва.

«Я быў там ад БДАМ – Акадэміі музыкі. Акрамя таго, я мусіў балатавацца непасрэдна ў старшыні Лігі студэнцкіх аб’яднанняў. Аднак да гэтага моманту мы не паспелі дайсці, таму што ўварвалася міліцыя».

Мaю прaвa
Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна
2020.09.25 20:05

Мікола Шарах, юрыст і старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага, адзначае: напад на ўдзельнікаў сходу – беззаконне сілавых структураў.

«Парушанае не толькі беларускае заканадаўства, парушаныя міжнародныя абавязкі перад Міжнароднай арганізацыі працы. Таму мы направілі інфармацыю, скаргу ў міжнародныя органы, – кажа спадар Мікола. – Усе гэтыя скаргі накопліваюцца, і Міжнародная арганізацыя працы штогод склікае савет, дзе гэтыя пытанні будуць разглядацца. І магчымыя санкцыі яшчэ большыя, чым маглі б быць».

Нягледзячы на ціск з боку ўладаў, студэнцкія прафсаюзы працягваюць сваю дзейнасць. Праз некалькі дзён пасля зрыву канферэнцыі арганізатары ўсё ж правялі запланаваную сустрэчу. Гэтым разам без непрыемных сюрпрызаў.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Ад адміністратыўнай да крымінальнай справы
  • Берасцейская крама «Князь Вітаўт» была вымушаная спыніць дзейнасць
  • Пінчукі, што адбывалі содні ў мясцовым ізалятары, абураныя тамтэйшымі ўмовамі

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.