«Гэта мова, на якой будзе размаўляць Беларусь у будучыні», – Франак Вячорка


Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай, падзяліўся ідэямі, якія забяспечыць беларускай мове належнае месца ў вольнай дэмакратычнай Беларусі.

Франак Вячорка працуе галоўным дарадцам у аддзеле вонкавай палітыкі Офісу Святланы Ціханоўскай. Ён гадаваўся ў цяплічных беларускамоўных умовах, бо ягоны бацька Вінцук Вячорка – вядомы беларускі мовазнаўца. Сам Франак нават крышку далучыўся да беларусізацыі тагачаснага расейскамоўнага Менску.

«Самае важнае – ніколі не адступаць. Трэба заўжды проста гнуць сваю лінію, трымаць сваю пазіцыю – хай яны пераходзяць на беларускую, а не ты будзеш пераходзіць на расейскую, падстройваючыся пад іх», – кажа Франак.

Наш госць распавёў, якія заканадаўчыя крокі можна зрабіць пасля падзення рэжыму Лукашэнкі, каб беларуская мова запанавала ў Беларусі. Разам з вядоўцам Віктарам Шукеловічам ён абмеркаваў разнастайныя матэрыяльныя і нематэрыяльныя стымулы, якія заахвоцяць беларусаў шырэй карыстацца роднай моваю.

Таксама ў размове закранутыя адметныя беларускія словы. Гэта і памяншальна-ласкальныя формы разнастайных, часам нечаканых словаў, і выклічнікі «аці» ды «ацю», якія ёсць альтэрнатываю слову «дзякуй».

Сварыцца = канфліктаваць

Выпадак = сітуацыя

Прывабіць = прыцягнуць

Прасунуты = прагрэсіўны

Спрыяць = дапамагаць

Дасведчанасць = вопытнасць

Зацяты = настойлівы, упарты

Побытавы = бытавы

Дагрукацца = дайсці, дасягнуць

Прыклад = узор

Асабіста = персанальна

Справаводства = вядзенне дакументацыі

Суадносіны = баланс

Траціна = трэцяя частка

Каштоўнасць = цэннасць

Заахвочваць = зацікаўліваць

Мэта = задача

Асяроддзе = акружэнне, атачэнне

Людзей слухай, а свой розум май

Ад крадзенага не пасыцееш

Файна = добра

Носьбіт мовы = той, хто гаворыць на мове

Запазычаны = іншамоўны

Творчасць = стварэнне, крэатыў

Спаткаць = сустрэць

Прыязны = ветлівы, мілы

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.