У Расеі адшукалі чарговых тэрарыстаў


У нядзелю 19 траўня ў выніку крушэння верталёту загінуў прэзідэнт Ірану Эбрагім Раісі. Якія былі з гэтай нагоды фэйкі, разбіраемся ў праграме «Лукавыя навіны»:

Зрэшты, 19 траўня будзе было толькі пра тое, што прэзідэнцкі верталёт здзейсніў жорсткую пасадку праз ўмовы надвор’я. Пра гібель Раісі стане вядома толькі раніцай – каля 7 гадзіны па мясцовым часе. Але калумніст амерыканскага выдання «Атлантык» паведаміў пра гібель палітыка яшчэ ў ноч на 20 траўня.

«Крыніца ў Тэгеране, блізкая да прэзідэнта, паведаміла мне, што смерць Раісі пацверджана, і што ўлады шукаюць спосабу паведаміць гэтую навіну, не выклікаючы хаосу».

Днём у панядзелак Bнфармацыйнае агенцтва ісламскай рэспублікі напіша: прычынай авіякатастрофы стала тэхнічная няспраўнасць верталёту. Амбасадар Ірану ў Расеі, адказваючы на пытанні журналістаў, таксама заявіў, што пра версію з магчымым тэрактам яму нічога невядома і ўказаў на складаныя ўмовы надвор’я, якія сталі прычынай вымушанай пасадкі.

Аднак на ўдзел Ізраілю ў гібелі Раісі непразрыста намякаў Уладзімір Салаўёў:

«Група «Хамас», якая выказвалася ў тэлеграме, сцвярджае, што пілот верталёту быў агентам «Масаду». Ён нават называе імя Хэлі Копта. Праўда гэта ці не, але, вядома, усё гэта частка тых чутак, якія ходзяць».

Але падобна Салаўёў не зразумеў жарту. Вось толькі французскі журналіст Дэніэль Хаік у сваім эфіры проста пераказаў жарт, які пасля смерці Раісі разышоўся праз WhatsApp у Ізраілі. Імя нібыта агента «Масаду» мела на гэта намякнуць. Хэлі Копта – сугучна з ангельскай Хеликоптэр – верталёт. Выданне The Jewish Chronicle піша, што жарт сапраўды як факт апублікавалі ў звязаных з «Хамас» Telegram-каналах.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Ва ўніверсітэтах ЗША пачалі рыхтаваць куратараў тэрарыстаў

Фота: Middle East Images/ABACA / Abaca Press / Forum

belsat.eu  / ЮК