75 км па сушы і вадзе за 10,5 гадзінаў – беларуска ўдзельнічала ў шведскай гонцы


У шведскай гонцы «ÖtillÖ» за 10,5 гадзінаў Вікторыя прабегла 65 км і праплыла 10 км. Гонку яна прысвяціла палітвязню Максіму Знаку, якога ў той дзень судзілі ў Беларусі. «Мова нанова» распытала Вікторыю пра ейнае захапленне спортам і роднаю моваю.

Вікторыя Хакімава – актывістка, аматарка спорту, удзельніца ініцыятывы «Вольная Беларусь», якая сярод іншага выступае адным з арганізатараў канцэртаў «Салідарныя з Беларуссю». Пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну нашая госця ўзялася дапамагаць бежанцам ад вайны.

Вікторыя распавяла нам пра сваё захапленне беларушчынаю і спортам. На якой мове размаўлялі паміж сабою тата-ўзбек і мама-беларуска? Што за страва каўбух? Які музей варта наведаць у Беларусі, каб болей даведацца пра Тадэвуша Касцюшку? Як разумеліся паміж сабою валанцёрка з Беларусі і ўцекачы з Украіны? Чаму Вікторыя прысвяціла сваю гонку Максіму Знаку?

Пра гонку, якая спалучае бег, плаванне і язду на ровары, распавядала адно з папярэдніх выданняў праграмы:

Слодыч (ж.р.) – рус. сладость

Прыгода – рус. приключение

Пераказаць = перадаць

Веды – рус. знания

Шкада – рус. жалко

Ужываць – рус. употреблять

Вітанне – рус. приветствие

Калі шчыра – рус. если честно

Гадавацца – рус. воспитываться

Страва – рус. блюдо

Мне здаецца – рус. мне кажется

Так склалася – рус. так сложилось

Прысутнічаць – рус. присутствовать

Лічыць – рус. считать

Чакаць – рус. ждать

Штодзённы – рус. ежедневный

Выкарыстоўваць – рус. использовать

Здарацца – рус. случаться

Продаж (м.р.) – рус. продажа

Супрацоўнічаць – рус. сотрудничать

Прыдацца – рус. пригодиться

Грамадскі – рус. общественный

Аднадумца – рус. единомышленник

Імкненне – рус. стремление

Тутэйшы – рус. местный

Уцякач – рус. беженец

Стаўленне – рус. отношение

Пагоршыцца – рус. ухудшиться

Пачуццё – рус. чувство

Цяжкасці – рус. трудности

Узровень – рус. уровень

Адсотак = працэнт

Шчыра кажучы – рус. честно говоря

Выключна – рус. исключительно

Плысці – рус. плыть

Прысвяціць – рус. посвятить

Спаборніцтва – рус. соревнование

Пасада – рус. должность

Прысуд = прыгавор

Натхняць – рус. вдохновлять

Наведаць – рус. посетить

Раіць – рус. советовать

Вылучыць – рус. выделить

Моц (ж.р.) = сіла

Упэўненасць – рус. уверенность

Уласны – рус. собственный

Упадабанне – рус. привязанность

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: ÖTILLÖ Swimrun / YouTube