У нескладовае давяло ўкраінцаў да слёз: здаецца, словы тыя ж самыя, а літары іншыя


Калі слухаеш актора і рэжысёра Максіма Шышко, цяжка здагадацца, што ён украінец, а не беларус. І хоць знаёмства з беларускай мовай пачалося з дзіцячых слёзаў, цяпер ён палкі прыхільнік нашай культуры. Якімі ж былі стадыі прыняцця беларушчыны?

Калі сям’я маленькага Максіма пераехала з Валыні на Берасцейшчыну, ён спярша не адчуў розніцы: людзі вакол гаварылі той жа палескай гаворкай, што і ён. Але калі хлопчык пайшоў у мясцовую школу, што аказалася (які сюрпрыз!) расейскамоўнай, і пачаў вучыць беларускую, – тут і пачалося самае цікавае.

Максім смяецца, калі згадвае, як вучыў напамяць першы верш – «Калі ласка» Петруся Броўкі.

«Мы з мамай плакалі цэлы дзень, пакуль яго вучылі. Здаецца, словы тыя ж самыя, а літары іншыя! У нескладовае – што гэта за літара? Я сяджу плачу, мама сядзіць плача, брат малодшы плача – усе. Усёй сям’ёй плакалі», – смяецца Максім.

Беларуская літаратура захапіла Максіма і зрабілася ўлюбёным прадметам. Актор лічыць, што адкрыць усё хараство беларускай культуры можна, пашукаўшы тое, што любіш.

«Ну, што б я параіў? Шукаць тое, што падабаецца: паэзію, прозу, песні слухаць, падтрымліваць свае гурты, падтрымліваць сваю культуру. Таму што цяпер шмат калектываў, шмат выканаўцаў, якія працуюць па-беларуску. І гэта трэба прасоўваць, гэта трэба папулярызаваць і зрабіць такі рэнесанс беларускай культуры», – лічыць Максім.

У Польшчы Максім з аднадумцамі арганізаваў невялічкую творчую суполку, якая стварае тэатральныя праекты. Напрыклад, ён зрабіў цудоўны кароткаметражны фільм пра Палессе:

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў, каму тэлефануюць пісьменныя беларусы: сяброўке Вольге ці сяброўцы Вользе?

Максім граў Міхася Чарота ў праграме «Лабірынты»:

Дасканалы = ідэальны

Прыгода – рус. приключение

Носьбіт – рус. носитель

Уплываць = уздзейнічаць

Уражанне – рус. впечатление

Выкладаць – рус. преподавать

Здавацца – рус. казаться

Вымаўленне – рус. произношение

Сварыцца – рус. ругаться

Асоба – рус. личность

Здолець = змагчы

Дарэчы – рус. кстати

Патрабавальны – рус. требовательный

Выклік – рус. вызов

Торкнуць (слэнг) = штурхнуць – рус. толкнуть

Улюбёны = любімы

Урэшце = уканцы, напаследак

Цяжкасці – рус. трудности

Выдатны – рус. отличный

Адмыслова = спецыяльна

Захапляцца – рус. восхищаться

Параіць – рус. посоветовать

Натхніцца – рус. вдохновиться

Імпрэза = мерапрыемства, канцэрт, творчая вечарына

Выканаўца – рус. исполнитель

Прасоўваць = рус. продвигать

Асяроддзе – рус. окружение

Хараство = прыгажосць

Выпадак – рус. случай

Захавацца – рус. сохраниться

Суполка = кампанія

Распавесці = расказаць

Падзея – рус. событие

Сучаснасць – рус. современность

Сумна – рус. грустно

Стаўленне = адносіны

Забарона – рус. запрет

Зваротны – рус. обратный

Кепска = дрэнна, блага

Асабіста = персанальна

Усёпаглынальны – рус. всепоглощающий

Прастора – рус. пространство

Суцэльны = абсалютны, поўны

Не варта = не трэба

Змагацца = весці барацьбу

100 адсоткаў = 100 працэнтаў

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.