Як КДБ спрабуе вербаваць беларусаў


Кацярына (імя зменена на просьбу гераіні) жыве ў Кіеве ўжо 5-ы месяц. У Беларусі засталася маці сталага веку, таму з прычынаў бяспекі жанчына не паказвае свайго твару.

Кацярына адзначае: гісторыя, якая здарылася з Андрэем Зельцарам, сталася для яе пэўным трыгерам, бо некалькі месяцаў таму да яе самой уварваліся ў кватэру супрацоўнікі КДБ.

У Беларусі Кацярына працавала ў банкаўскай сферы. Да выбараў-2020 яна не брала ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, але яе заўсёды здзіўляла як чалавека, які працуе з фінансамі і ведае сістэму знутры, сацыяльная несправядлівасць і нізкія заробкі ў беларусаў.

Мaю прaвa
Які суддзя найбольш адданы Лукашэнку?
2021.10.15 17:50

У 2020 годзе яе зацікавіла праграма Віктара Бабарыкі. Гвалт і беззаконне ў жніўні моцна ўразілі Кацярыну, яна заняла актыўную грамадскую пазіцыю, брала ўдзел у дваровым руху.

У пачатку лета мужу Кацярыны патэлефанавалі камунальнікі, цікавіліся, калі сям’я будзе ўдома. Аднак замест камунальнікаў да іх з ператрусам уварваліся кадэбэшнікі.

Мaю прaвa
Былы студэнт пра затрыманне, пераслед і ратаванне за мяжою
2021.10.01 18:05

Кацярыну забралі на допыт. Гераіню пужалі, што са статусу сведкі ў справе пра тэрарызм лёгка стацца падазраванай. Схілялі да супрацы з органамі.

Сітуацыю каментуе прадстаўнік «ByPol» Аляксандр Азараў, былы начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіКу.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Ведай свае правы
  • «Я зразумеў, што прыйшлі за мною»

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.