Вольга Скабеева: Кірыл Буданаў едзе ў Крым!


Вольга Скабеева падзялілася даследаваннем, згодна з якім большасць брытанцаў жадае развалу Вялікай Брытаніі, і паведаміла, што начальнік выведкі Украіны Буданаў сабраўся восенню ў Крым.

Вольга Скабеева апублікавала ў сваім тэлеграм-канале нібыта плакат шоу «Халасцяк у Крыме» з Кірылам Буданавым, начальнікам Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. Расейская прапагандыстка піша (арфаграфія захаваная): «Буданаў паведаміў, што хоча адправіцца ў Крым у кастрычніку, каб знайсці сабе жонку».

Гэта выдумка Скабеевай. Фота Буданава проста даклеілі да плаката ў фотарэдактары.

А вось даследаванне аб тым, ці зацікаўленыя брытанцы ў Шатландыі і Паўночнай Ірландыі, на якое спасылаецца прапагандыстка, зрабіла адна вельмі дзіўная арганізацыя. У чым яе дзівацтва – глядзіце ў нашым матэрыяле.

Таксама ў новым выпуску праграмы «Лукавыя навіны»:

  • Што загубіла «Белавія» – зайздрасць канкурэнтаў або самадурства самаабвешчанага прэзідэнта
  • Весела і прыкольна: расейская прапаганда параўнала вайну з камп’ютарнымі гульнямі
  • Расследаванне пра нацыстаў у Латвіі нечакана вывела на Аляксандра Лукашэнку
  • Лера Кудраўцава рэпосціць СМІ-іншаагента «Голас Амерыкі»
  • Джаўэн Роўлінг ратавалася ў кавярні ад холаду, – міністр інфармацыі РБ Уладзімір Пярцоў
  • Эманюэль Макрон у вышуку. У Нігеры? Не, у рускамоўных тэлеграм-каналах!
  • Якія кнігі прачытаў Уладзімір Зяленскі

Праграму «Лукавыя навіны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашым сайце або на канале YouTube.

Калаж з фота: Oleksandr Klymenko / Reuters / Forum

belsat.eu / ІР