«Мой выбар – Радзіма». Павел Латушка пра прыватнае жыццё і барацьбу за Беларусь


Госць праграмы «Трэба пагаварыць», кіраўнік НАУ Павел Латушка ёсць хіба жывым увасабленнем сіндрому адкладзенага жыцця.

Сіндром адкладзенага жыцця перажываюць шмат якія беларусы не толькі ў эміграцыі, але і ў Беларусі. Мы не дазваляем сабе радасцяў, пакуль працягваюцца рэпрэсіі.

«Я не магу сабе ўявіць, што я сёння магу проста хадзіць па крамах ці проста гуляць па вуліцы…» – кажа Павел Латушка.

Аднак жыць тут і цяпер трэба навучыцца, бо гэта адзіны шлях захаваць сілы. Як гэтаму вучыцца – распавядаюць вядоўцы праграмы Кацярына Ваданосава і Марыя Грыц, а таксама псіхолаг Эліна Антонава.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.