Чорт падмануў Маскву: РПЦ зазнала балючыя паразы ва Украіне ды Беларусі


Расейская праваслаўная царква (РПЦ) робіцца інструментам гібрыднай вайны. Якім чынам Масква запрыгоніла Царкву? Якія наступствы мае стварэнне аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Украіны? Што цяпер адбываецца з праваслаўнымі беларусамі?

Працэс запрыгоньвання Царквы расейскаю дзяржаваю фактычна распачаўся ў XV стагоддзі. Тады маскоўскі князь Васіль Цёмны не падтрымаў ідэяў Фларэнтыйскай уніі (спробы аб’яднаць каталіцкі і праваслаўны свет), разарваў стасункі з Канстанцінопалем, выгнаў тагачаснага мітрапаліта Ісідара і сам прызначыў свайго стаўленіка – Іону.

Завяршыў гэты працэс Пётр І. Ён зліквідаваў інстытут патрыярхіі ды заснаваў у 1721 годзе Сінод, найвышэйшы царкоўны орган, дзе галоўную кіроўную ролю займаў свецкі чыноўнік – обер-пракурор. Расейскі імператар нават адмяніў тайну споведзі, калі грахі мелі антыўрадавы характар.

Сёння пуцінскі рэжым з дапамогаю Царквы распаўсюджвае ідэі «русского мира», сярод якіх, як гэта ні парадаксальна, – вайна.

Чаму ж гэтая арганізацыя, маючы ўсебаковае падтрыманне дзяржавы, зазнала балючыя паразы і ва Украіне, і ў Беларусі? Як так сталася, што Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асудзіў гвалтоўныя дзеянні сілавікоў Лукашэнкі, а ўва ўсёй Расеі не знайшлося архіепіскапа, які б выступіў супраць вайны ва Украіне? Як Кіеў дамогся ў 2019 годзе Томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны?

Госці праграмы:

  • Наталля Васілевіч (Беларусь) – тэалагіня, мадэратарка групы «Хрысціянская візія», заснавальніца і рэдактарка часопісу міждысцыплінарных даследаванняў хрысціянства «Збожжа»;
  • айцец Георгій Рой (Беларусь) – праваслаўны святар Сусветнага патрыярхату, былы настаяцель Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні;
  • Ксенія Лучэнка (Расея) – кандыдатка філалагічных навук, журналістка, якая спецыялізуецца ў праваслаўнай тэматыцы, аўтарка тэлеграм-каналу «Православие и зомби»;
  • Паўло Смыцнюк (Украіна) – навуковы працаўнік у галіне рэлігіязнаўства Прынстанскага ўніверсітэту, экс-дырэктар Інстытуту экуменічных даследаванняў Украінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове.

Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.

У адным з выданняў праграмы ўжо апавядалася, як Беларусь ледзь не зрабілася пратэстанцкаю краінаю:

У розны час рабіліся спробы аб’яднаць каталікоў і праваслаўных. У выніку адною з такіх спробаў з’явілася Грэка-каталіцкая царква, або Уніяцкая:

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: mil.ru; Meddy Huduti / unsplash