На што арыентавацца, калі шукаеш працу ў Літве


Каманда «Маю права» паспрабавала разабрацца ў гучным працоўным канфлікце паміж школай «Stembridge» і былой настаўніцай музыкі гэтай школы Дайвай Нурыевай.

«Якраз так супала, што мы пераязджалі, і я ўбачыла абвестку ўнікальную – вось за ўсе гады я такога не бачыла, – што адчыняецца расейскамоўная школа «Stembridge», прыватная, і што яны шукаюць настаўнікаў… Для мяне вельмі важна было тое, што адчыняюць беларусы», – пачынае свой аповед Дайва.

Дайве спадабалася кіраўніцтва школы, і яна пачала працу.

«Але ў кастрычніку здарылася так, што ў мяне захварэла адно дзіця, малодшае, потым за ім другое дзіця, а следам я. І тут я зразумела, што з пункту гледжання дзяржавы я наогул беспрацоўная і я не маю медстрахоўкі», – расказвае Дайва.

Мaю прaвa
Бізнесовец адкрыў схему гандлю пасведчаннямі ў КДБ
2021.10.29 18:05

Са словаў Дайвы, іншыя настаўнікі таксама ўразумелі свой неабаронены стан. Перамовы з дырэктаркаю школы прывялі да канфлікту:

«Ах, так!.. Хочаце паводле закону?.. Тады я ўсім пераразлічу заробак!» – згадвае словы кіраўніцтва Дайва.

Не знайшоўшы паразумення з кіраўніцтвам школы, Дайва Нурыева выйшла з плакатам да Міністэрства адукацыі Літвы.

«Я тут прастаяла літаральна 20 хвілінаў з гэтым плакатам. Потым да мяне выйшла чыноўніца, запыталася, што здарылася, прапанавала, што калі я жадаю, я магу зайсці і напісаць скаргу», – распавяла нам спадарыня Нурыева.

Мaю прaвa
Спявачка гурта «Naka»: Не здрадзіць самой сабе
2021.09.24 16:45

Кіраўніца школы не адмаўляе, што школа працавала з некаторымі парушэннямі.

«Вядома, тут ёсць шмат складанасцяў, ёсць цэлы шэраг і падводных камянёў, якія для нас нечаканыя, бо ў нас іншы жыццёвы досвед, іншы сацыяльны бэкграўнд. Даводзіцца шмат даведвацца на практыцы. На дадзены момант мы адаптаваліся, мы ўяўляем, што тут адбываецца. Мы развіваемся, расцем ў межах нашых агульных каштоўнасцяў «Стэмбрыджу» – гаворыць дырэктарка школы Алена Саўко.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Ведай свае правы. Каментар Эміліi Свабайце

Нашая экспертка, прадстаўніца Прафсаюзу 1 мая (G1PS) Эмілія Свабайце, распавяла, якім чынам працоўная інспекцыя Літвы можа паўплываць на працадаўцаў, каб тыя выконвалі заканадаўства:

«У некаторых выпадках яна можа даваць толькі парады наконт таго, як трэба змяніць паводзіны. Таму часам наймальнікі парушаюць закон, пакуль іх не заўважаць. І часам яны нават ведаюць, што яны ніяк не будуць пакараныя, што толькі атрымаюць рэкамендацыі, як ім палепшыць іх працу. Натуральна, што калі яны не прыслухаюцца да гэтых рэкамендацыяў, то ўжо атрымаюць пакаранне ад ураду. Але гэта рэдкасць, бо няма патрэбы рызыкаваць, калі ты займаешся бізнесам».

Мaю прaвa
Віталь Алейнік: Не трэба здавацца, трэба рабіць усё, што ад нас залежыць
2021.10.08 18:05

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.