«Беларусь нагадвае горад, які вынішчае чума». Ігар Іваноў – пра таемнае жыццё кніг


Лонданскі кнігавыдавец Ігар Іваноў на ўласным прыкладзе пакажа, што кнігі і часопісы могуць зрабіць цуд. Ён падзяліўся сваім, крышку брытанскім, поглядам на Беларусь і распавёў пра дзейнасць Беларускае бібліятэкі і музею імя Скарыны ў Лондане.

Ігар Іваноў кіруе выдавецтвам «Skaryna Press» у Лондане. Ён з вялікім захапленнем распавядае пра кнігі, якія выдае, бо верыць у іх здольнасць змяняць свет.

«Я абсалютна ўпэўнены, што гэтыя кнігі зробяць цуды, калі не заўтра, то праз дзесяць ці дваццаць гадоў. І я нават не ведаю, якія гэта будуць цуды», – кажа Ігар Іваноў.

Напрыклад, спадар Ігар згадаў вясёлыя «Бейруцкія апавяданні» (1919) украінца Агатангела Крымскага, дзе апісваецца, чым адукаваных еўрапейцаў вабіла атмасфера «ўсходняга Парыжу». Наш госць распавёў пра фенаменальную кнігу паэзіі Ганны Комар «Мы вернемся». Як Святлана Алексіевіч асэнсоўвала балючы досвед людзей у сваёй прозе, гэтак паэтка Ганна Комар асэнсавала досвед беларусаў, якія мусілі пакінуць Беларусь пасля 2020 года. Таксама выдавец правёў паралелі паміж Беларуссю і аўстрыйскім горадам Грацам XVII ст., які вынішчае чума ў рамантычнай аповесці Уладзіслава Гарбацкага «Mercks Graz!».

Пра беларускае жыццё Лондану, Скарынаўскую бібліятэку і таемнае жыццё кніг Ігара Іванова распытаў вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч.

Кнігавыдавец – рус. книгоиздатель

Супольнасць – рус. сообщество

Раптам – рус. вдруг

Весці рэй = задаваць тон

Налічыць – рус. насчитать

Асяродак – рус. среда

Імпрэза = мерапрыемства

Гуртавацца = групавацца

Плённы – рус. плодотворный

Выдавецтва – рус. издательство

Падтрымка – рус. поддержка

Падзея – рус. событие

Пляцоўка – рус. площадка

Усцяж – рус. во всех направление

Акрэсліць – рус. определить

Заўважна – рус. заметно

З’ява – рус. явление

Досвед = вопыт

Кіраўнічка – рус. руководительница

Кабета = жанчына

Сябрук = сябар

Прызвычаіцца = прывыкнуць

Набываць – рус. приобретать

Пагроза – рус. угроза

Узбагачаць – рус. обогащать

Выдавецкая справа – рус. издательское дело

Прадукаваць – рус. производить

Праўнік = юрыст

Тамтэйшы = тамашні

Друкарня – рус. типография

Крыніца – рус. источник

Глеба – рус. почва

Уласны – рус. собственный

Вольна = свабодна

Іншаземцы / замежнікі – рус. иностранцы

Скіраванасць – рус. направленность

Выбітны – рус. выдающийся

Знаўца – рус. знаток

Апавяданне – рус. рассказ

Сціскаць – рус. сжимать

Паветра – рус. воздух

Не рыхтаваць – рус. не готовить

Аповесць – рус. повесть

Даследнік – рус. исследователь

Пісьменнік – рус. писатель

Перакладнік – рус. переводчик

Вынішчэнне – рус. уничтожение

Паляндра = чума

Заахвоціць – рус. побудить

Расцярушаны = раскіданы

Падлетак – рус. подросток

Артыкул – рус. статья

Гартаць – рус. листать

Часопіс – рус. журнал

Прыгадаць = успомніць

Перадрукоўвацца – рус. перепечатываться

Уявіць – рус. представить

Вынік = рэзультат

Усведамляць – рус. осознавать

Цуд – рус. чудо

Дзеля – рус. ради

Натхненне – рус. вдохновение

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Marcin Nowak / Unsplash