У Лукашэнкі праблемы ў ложку. «Патрыярхальны, маскулінны, таксічны дзед»


Спявачка, вакалістка гурта «Shuma», трэнерка голасу Руся заснавала аўдыякурс сексуальнай адукацыі «Межы пяшчоты» для таго, каб навучыць сваё дзіця правілам бяспекі ў адносінах і разуменню межаў свайго цела.

Чаму для сучаснага чалавека так важна своечасова атрымаць карэктную інфармацыю пра развіццё нашага цела і чаму палавое выхаванне трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту?

Як падрыхтавацца да гутаркі з дзіцем пра сексуальнасць, бяспеку і каханне? Чаму важна называць органы і цыкл адносінаў сапраўднымі імёнамі, а не замяняць эўфемізмамі? Чаму нават дарослым ніколі не позна адукоўвацца на тэму сексуальнай асветы? Як у дарослых людзей выправіць памылкі ў выхаванні і скасаваць шкодныя наладкі, якія ім дало грамадства?

Калі з гэтымі пытаннямі не разабрацца, у нас і далей будуць з’яўляцца лукашэнкі, якія ўсіх хочуць «нагінаць», «ставіць на калені» і «ператрахіваць».

Пра выхаванне талерантнасці да гендарных адрозненняў, культуру згоды і культ гвалту ў Беларусі ў сённяшнім выданні «Трэба пагаварыць».

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Калаж з фота: belsat.eu і Vasily Fedosenko / Reuters / Forum