Беларусы паднялі ўкраінцаў у атаку сваім прыкладам


Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна бязлітасна нішчаць сваіх ворагаў. Расце лік забітых у турмах палітвязняў, расце лік загінулых у расейскім палоне жаўнераў. Беларусу – абаронцу Марыупалю пашанцавала: расейцы яго аддалі, бо думалі, што аддаюць нябожчыка.

Беларускія добраахвотнікі былі сярод першых, хто даў адпор расейскім акупантам, калі тыя напалі на Украіну. Беларусы баранілі Кіеў і Бахмут, гналі ворага з Харкаўскай і Херсонскай вобласцяў. Беларускія добраахвотнікі зарэкамендавалі сябе як выдатныя жаўнеры.

«Так было ў некаторых нашых аперацыях: калі былі штурмы, хлопцы ішлі з бел-чырвона-белымі шаўронамі на плячах, і знясіленыя хлопцы ЗСУ бачылі, як ідуць наперад хлопцы-беларусы. Яны казалі самі сабе: «Мы не можам глядзець, як беларусы ідуць наперад за нашую зямлю», – апавядае Кіт, камандзір палка Каліноўскага.

Беларусы таксама траплялі ў палон. Адзін з іх цудам вырваўся на волю. Яго ўзялі ў палон у Марыупалі ўвесну 2022 года. Як мяркуе Кіт, расейцы абмянялі беларуса разам з «двухсотымі» (загінулымі), бо думалі, што ён не даедзе. Але беларускі ваяр даехаў і апавёў пра катаванні палонных.

«Гэты чалавек выжыў, ён цяпер на нагах, ён праходзіць рэабілітацыю, і гэтая гісторыя, на мой погляд, – проста штосьці неверагоднае. Галівуд адпачывае. Уявіце сабе чалавека, якога абмянялі, палічыўшы, што ён не дажыве, разам з «двухсотымі» ён ехаў. І ён выжыў», – кажа Кіт.

Дапамагчы сабраць грошы на шэраг аперацыяў і рэабілітацыю былога палоннага можна тут (памятайце пра бяспеку – Лукашэнка не даруе гэтага данату!).

Агляд
«Ведаў, што былі на зямлі і горай палоны». Беларус з «Азова» распавёў, як перажыў палон
2024.01.30 22:32

Кіт апавёў пра дзве ініцыятывы палка Каліноўскага: канферэнцыю дэмакратычных і добраахвотніцкіх сілаў Беларусі «Шлях да волі» і тур прадстаўнікоў палка па 11 гарадах Еўропы.

«Мы сабралі канферэнцыі беларускіх дыяспараў, каб падзякаваць у першую чаргу. Паразмаўляць, паадказваць на пытанні. І самае галоўнае – падняць павестку вайны ў паветра, каб усе ўсё-такі не забывалі, што вайна адбываецца, што яна тут, цяпер, хлопцы аддаюць свае жыцці, кроў, пот», – адзначае Кіт.

Рэпартаж
«Бяром курс на доўгую вайну». Камандзір палка Каліноўскага сустрэўся з беларусамі Варшавы
2024.01.22 10:03

Падрабязней – у нашым матэрыяле.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: 108 окрема бригада Сил ТрО; Полк Каліноўскага / YouTube