Нелегальна праз мяжу ад беларускага «ГЕСТАПА»


Арцём і Таццяна Карачуны нелегальна перайшлі мяжу з Літвой, каб збегчы ад рэпрэсіяў.

За ўдзел у пратэстах 2020 года Арцёму прысудзілі 3 гады «хіміі». Таццяну выклікалі ў ГУБАЗіК. Героі праграмы кажуць, што падчас уцёкаў надвор’е было «цудоўнае»: дождж, туман, кепская бачнасць. Гэта значна палегчыла ім задачу.

Дырэктарка НДА «Dapamoga» Наталля Калегава тлумачыць, чаму ў сённяшніх абставінах літоўскія ўлады ставяцца да беларусаў, якія бягуць у суседнюю краіну ад незаконнага пераследу на радзіме, інакш, чым да грамадзянаў, напрыклад, Украіны.

Мaю прaвa
Былы студэнт пра затрыманне, пераслед і ратаванне за мяжою
2021.10.01 18:05

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Следчы камітэт заводзіць справы на выпадковых людзей

У другім сюжэце праграмы Аляксей Марзалюк расказвае, як у кастрычніку 2020 года стаў падазраваным паводле артыкулу 342 КК РБ («Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Пасля гэтага былы студэнт гістарычнага факультэту БДУ з’ехаў у Кіеў. Аляксей так і не зразумеў, паводле якога алгарытму Следчы камітэт Беларусі «прызначае» людзей, якіх прыцягвае да крымінальнай адказнасці.

Сяргей Усцінаў з «Прававой ініцыятывы» раскрывае законныя і незаконныя метады работы беларускіх аператыўнікаў. І тлумачыць, якімі правамі мы можам скарыстацца паводле Канстытуцыі.

Юрыстка Алена Юркіна з «Free Belarus Center» (Кіеў) распавядае пра складанасці ў легалізацыі беларускіх уцекачоў, якія варта мець на ўвазе пры пераездзе ва Украіну.

Мaю прaвa
Збіццё і здзекі з няпоўнагадовых у кастрычніку 2020 года
2021.11.26 19:05

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.