Павел Лібер: «Ціханоўская набрала 56 %»


Павел Лібер распавёў у праграме «Трэба пагаварыць», навошта ён узяўся за стварэнне платформы «Голас».

Павел Лібер ствараў прынцыпова новую аплікацыю, якую сваім рашэннем «пахаваў» Лукашэнка.

«Гэта быў той момант абясцэньвання, каторы я не забыў і не прабачыў», – жартуе Павел Лібер.

А крытыкаваць платформу «Голас» пачалі амаль з першых хвілін яе існавання – прычым як улады, так і прадстаўнікі апазіцыі. «Матэматычная мадэль – гэта не юрыдычны доказ, аднак дзякуючы «Голасу» мы дакладна ведаем, што Святлана Ціханоўская перамагла ў першым туры!

Сёння ў «Трэба пагаварыць» – як рэагаваць на абясцэньванне, на негатыў і хэйт, а таксама які фільтр выкарыстоўвае Павел Лібер, калі сутыкаецца з крытыкай. З вамі Крысціна Дробыш і Марыя Грыц, а таксама парады прафесійнага псіхолага Эліны Антонавай.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu