«Я гатовая страляць!» Карына (Барбі) Маліноўская пра вызваленне Беларусі


«Вы сапраўды ішлі з кветкамі на плошчу? А на што вы спадзяваліся?»

Карына Маліноўская, госця праграмы «Трэба пагаварыць», праходзіць вайсковыя трэнаванні «ByPol», дзе рыхтуецца вызваляць Беларусь з дапамогаю зброі.

«У 2020 годзе я на плошчу таксама ішла не з кветкамі. Я ішла з плецаком петардаў!» – кажа Карына.

Прапагандысты БТ ужо назвалі Карыну тэрарысткай, пракуратура пачала крымінальную справу супраць ейных сваякоў.

«Я прапанавала сваякам, каб яны выехалі. Аднак тыя хто застаўся – гэта было іх рашэнне і іх адказнасць. Я адказная перад тымі хто сядзіць. Мы павінныя іх вызваліць», – кажа Карына.

Аднак Карына не пачуваецца вінаватаю ў гэтым. Як яна знайшла баланс між адказнасцю перад радзімай і адказнасцю перад сям’ёй.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.