Жалезная заслона – найлепшы падарунак Лукашэнку? Хто насамрэч выйграе ад санкцыяў


Пакуль Лукашэнка ўшчувае чыноўнікаў і плануе забараніць выезд студэнтаў з Беларусі, зрабіць яму «падарунак» могуць улады Літвы. Жалезная заслона праз закрыццё памежных Прывалак і Катлоўкі апусціцца яшчэ ніжэй. Але ці працуюць санкцыі? Усаў і Кірылюк. Новы «Двубой».

«Санкцыі – не срэбраная куля, але адзін з інструментаў, якія трэба выкарыстоўваць. Гэта гістарычна даказана. Санкцыі ўплывалі на развал СССР. Санкцыі ўплывалі на такія рэжымы, як Іран, як апартэід у Паўднёвай Афрыцы. Санкцыі – гэта не інструмент змены ўлады, а інструмент пакарання і ўплыву. Гэта можна параўнаць з тым, што на ўсіх злачынцаў выдаюць ордар на росшук. І калі не ўсе злачынцы трапляюць потым за краты, гэта не значыць, што ордар не трэба выдаваць», – тлумачыць праўнік Міхаіл Кірылюк.

Меркаванні
Як можа (не) здарыцца, што Беларусь стане свабоднай
2023.12.08 11:04

Аднак палітолаг Павел Усаў адзначае, што вынікаў, якія дэмакратычныя сілы і Захад намагаліся дасягнуць у дачыненні рэжыму Лукашэнкі, няма, а Беларусь страціла магчымасць лавіраваць. Гэтым урэшце скарысталася Масква, якая замест ролі пасярэдніка выступіла тым, хто атрымаў ад санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі найбольшыя дывідэнды.

Каментар
«Жалезная заслона»: у Латвіі растлумачылі, чаму не адкрыюць на мяжы з Беларуссю другі пункт пропуску
2024.02.07 20:00

«Трэба падзяляць санкцыі эканамічныя і агульна-палітычныя – і персанальныя санкцыі. Калі мы кажам пра санкцыі персанальна-палітычныя, яны павінны застацца. Пытанне эфектыўнасці, неэфектыўнасці – яно залежыць ад сітуацыі, у якой будзе краіна ў пэўны гістарычны момант. Што да эканамічных санкцыяў, ад пачатку іх увядзення ставіліся канкрэтна палітычныя мэты – гэта змена палітычнага рэжыму і вызваленне палітычных вязняў. Гэтыя мэты не былі дасягнутыя абсалютна ні ў адной сферы. Але эфектам санкцыяў, эканамічных перш за ўсё, стала тое, што Беларусь сёння амаль на 100 % залежыць – і эканамічна, і стратэгічна – ад Расеі», – гаворыць Павел Усаў.

Але што рабіць цяпер? Ці можа закрыццё двух памежных пераходаў з боку Літвы паспрыяць саступкам з боку рэжыму Лукашэнкі, ці ад іх найбольш пацярпяць шараговыя беларусы? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Павел Усаў, палітолаг
  • Міхаіл Кірылюк, праўнік НАУ

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.