Ёсць ліцвіны, ёсць палешукі. А хто такія дзегцяры, беларусы са сваімі норавам і мовай?


Рэспубліка Беларусь ёсць, а мовы беларускай – няма! У гэтым спрабаваў пераканаць вязняў турэмны ідэолаг. Але ягоны выступ сапсаваў вязень адным простым пытаннем.

Гэта другая частка размовы з палітвязнем Алегам Кулешам. Гэтым разам ён распавёў не толькі пра парадкі ў берасцейскім СІЗА і бабруйскай папраўчай калоніі, але і пра дзегцяроў – адметную народнасць, якая жыве на мяжы Палесся, гістарычнай Літвы і Белавежскай пушчы.

«Мажліва, таму, што ў іх характар такі, бы дзёгаць, – тлумачыць назву «дзегцяры» спадар Алег. – Людзі на гэтай тэрыторыі жывуць паасобку. Яны вельмі моцныя. Яны вельмі гарачыя. Яны спылковыя, па-нашаму».

Мова Нанова
А ведаеце, як яны наш Мазыр называюць?! Чорная Русь і яе каларытная беларуская мова
2023.12.06 17:00

У першай частцы размовы Алег Кулеша распавядаў, наколькі лукашэнкаўскія турэмшчыкі не разумеюць беларускай мовы:

Менавіта гэтым наш госць патлумачыў наяўнасць у турэмнай бібліятэцы кнігі Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ». Чытаючы яе, палітычныя вязні рэжыму Лукашэнкі могуць параўнаць свае выпрабаванні з выпрабаваннямі палітычных вязняў сталінскага рэжыму.

Болей пра ўмовы, у якіх Лукашэнка трымае палітычных вязняў, можна даведацца ў праекце «Белсату» «зона.бел».

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч патлумачыў, чаму машына пральная, а не сціральная.

Гутарка – рус. разговор

Палітвязень – рус. политзаключенный

Стаўленне = адносіны

Пазбаўленне – рус. лишение

Ставіцца = адносіцца

Сорамна – рус. стыдно

За кратамі – рус. за решеткой

Не зневажальна – рус. не унизительно

Бздура = глупства, лухта

Ратаваць – рус. спасать

Ператрус = вобшук

Асадка = ручка (для пісьма)

Гадзіннік не шкодзіць? – рус. часы не мешают?

Па чарзе = адну за адной

Нататнік = блакнот

Не сталася = не атрымалася

Вязні = зняволеныя

Асобна – рус. отдельно

Паліца – рус. полка

Чарговы – рус. очередной

Катаванні – рус. пытки

Асалода – рус. наслаждение

Палітвязынка = жанчына-палітвязень

Сукенка – рус. платье

Трохкутнік = трохвугольнік

Цясляр – рус. плотник

Шавец – рус. сапожник

Строй = касцюм

Артыкул – рус. статья

Улік – рус. учет

Кайданы – рус. оковы

Гума – рус. резина

Дрэннае становішча – рус. плохое положение

Глеба – рус. почва

Стасункі = адносіны

Распавядацца = расказвацца

Звяз = саюз

Паасобку – рус. отдельно

Спылковы (дыял.) = выбухны – рус. вспыльчивый, взрывной

Уплыў – рус. влияние

Лаянка = сваркі

Навалач = прыхадні

Крыўдны – рус. обидный

Страва – рус. блюдо

Пызы = клёцкі з душамі

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: heraldicum.ru