Пра ўцёкі з «хіміі»: гэта быў самы круты атракцыён!


Герой праграмы «Маю права» – вакаліст культавага гомельскага гурта «Gods Tower» Уладзіслаў Наважылаў (сцэнічная мянушка Lesley Knife).

«Я проста не вытрымаў бы гэтую «хімію». Апошні самы яскравы прыклад – тое, што адбылося з Дзмітрыем Дудойцем. Яму далі два гады, сядзеў ён, сядзеў, і скончылася тым, што ён проста скочыў з маста», – кажа Уладзіслаў.

Артыкулы
Уцякаў ад «хіміі», як ва «Уладары пярсцёнкаў», і прыйшоў да дуэту з Павуком. Гісторыя Лэслі Найфа
2021.10.09 09:00

У 2020 годзе Наважылаў разам з Аляксандрам Памідоравым адбыў адміністратыўны арышт за ўдзел у дваровым канцэрце.

«Мы былі з Памідорам у турме. Турма – гэта турма, ты проста ў чатырох сценах, цябе ізалявалі ад астатняга сусвету, ты не ведаеш, што адбываецца, і ты сядзіш і падпарадкоўваешся камандам тых дурняў, што там ходзяць у форме. Усё!»

Уладзіславу Наважылаву прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за крытычныя выказванні аб старшыню Гомельскага аблвыканкаму Генадзю Салаўю. Беларускія суды забыліся, што 33-і артыкул Канстытуцыі Беларусі гарантуе кожнаму грамадзяніну права свабодна выказваць свае думкі ды перакананні.

Музыка распавёў нам сваю цікавую гісторыю, як з дапамогай ініцыятывы «BySol», яму ўдалося збегчы ва Украіну, а потым у Літву.

Мaю прaвa
Маці збітага міліцыянтамі падлетка напужала сілавікоў
2022.01.07 19:05

Ён у гумарыстычных фарбах апісвае час, праведзены ў чаканні пераходу мяжы:

«На гэтай «блатхаце», канспіратыўнай кватэры, мне давялося сядзець 8 дзён. Я глядзеў расейскія дэпрэсіўныя серыялы, я аблазіў увесь інтэрнэт, але рабіў гэта «інкогніта». А яшчэ там была вельмі нясмачная ежа! Я нават хацеў кінуць есці наогул!»

Мaю прaвa
Былы студэнт пра затрыманне, пераслед і ратаванне за мяжою
2021.10.01 18:05

Жарты жартамі, але, апынуўшыся ў Літве, Уладзіслаў чакае віду на жыхарства.

«Цяпер я знаходжуся ў стане чакання. У траўні, у самым горшым выпадку, у мяне будзе гэтае ВНЖ. Але гэта не вельмі камфортна, бо ўзнікаюць пэўныя праблемы з працай, напрыклад. Не ўсё так празрыста і не ўсё так лёгка», – кажа Наважылаў.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Ведай свае правы. Каментар Наталлі Калегавай

Нашая экспертка з грамадскай арганізацыі «Дапамога» Наталля Калегава тлумачыць, якім чынам беларусам можна законна трапіць на тэрыторыю Літвы, што трэба зрабіць, каб атрымаць доўгатэрміновую візу, працаўладкавацца, легалізаваць дакументы аб адукацыі і атрымаць від на жыхарства ў Літве.

«Бежанства – гэта сур’ёзны крок. Верагодна, некаторыя яго палохаюцца… Часовы від на жыхарства – гэта такі ж самы прытулак, толькі часовы па дакументах», – сцвярджае спадарыня Калегава.

Каб легалізаваць беларускія дыпломы, са словаў эксперткі, не трэба рабіць апастылю, а трэба звярнуцца ў Цэнтр сертыфікацыі www.skvc.lt. Адправіць туды дакументы, якія будуць разгледжаныя на працягу 20 дзён, і атрымаць верыфікаваны, свой абноўлены беларускі дыплом – прыведзены да літоўскага і еўрапейскага стандартаў.

Мaю прaвa
Адміністратар тэлеграм-каналу «Лебяжий 97 %» абдурыў спецслужбы
2021.11.05 19:05

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.