Змяніў чатыры заняткі і запісаў два альбомы: індзі-музыка Ілля Фаляжынскі


Калі ў школе Ілля пастанавіў перайсці на беларускую мову, яго ніхто не падтрымаў. Але хлопец не адступіўся. Больш за тое, ён ужо выдаў два альбомы ўласных песень па-беларуску. «Мова нанова» распытала Іллю, адкуль гэткая заўзятасць.

Ілля Фаляжынскі – аўтар і выканаўца песень, мастак-самавук. А працуе ён тэставальнікам: шукае праблемы ў IT-прадуктах, каб распрацоўнікі маглі іх выправіць.

Ілля выканаў для нас адну са сваіх песень і паказаў некаторыя з малюнкаў. А таксама распавёў пра цярністы шлях да беларускае мовы. Што было штуршком да пераходу? Як пераадолець моўны бар’ер і пачаць карыстацца беларускаю кожны дзень? У якіх разнастайных спецыяльнасцях паспеў паспрабаваць свае сілы Ілля? Чым вылучаецца беларуская культура?

Цалкам альбомы Іллі можна паслухаць на ягонай старонцы на soundcloud:

Цуд – рус. чудо

Выканаўца – рус. исполнитель

Галіна = сфера

Не атрымацца – рус. не получиться

Накірунак = напрамак = кірунак – рус. направление

Кіраванне – рус. управление

Культуразнаўства – рус. культуроведение

Абсяг = прастор

Зацікаўленне = інтарэс

Праз тое = па той прычыне

Тэставальнік – рус. тестировщик

Раіць – рус. советовать

Мастацкая творчасць – рус. художественное творчество

Прысвяціць – рус. посвятить

Крок – рус. шаг

Падтрымаць – рус. поддержать

Дзівак – рус. чудак

Паўплываць – рус. повлиять

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Кпіць, здзекавацца – рус. издеваться

Уласны – рус. собственный

Быць у коле, у асяроддзі – рус. быть в кругу, в окружении

Імпрэза – рус. мероприятие

Сучасны гурт – рус. современная группа

Уяўляць – рус. представлять

Аддаваць перавагу – рус. предпочитать

Сусветны – рус. всемирный

Вызначыцца, які кірунак – рус. определиться, какое направление

Маляваць – рус. рисовать

Задавальненне – рус. удовольствие

Вылучаецца – рус. выделяться

Сцежка – рус. тропинка

Постаць = фігура

Вядомы – рус. известный

Схавацца – рус. спрятаться

Мяшанка, сумесь – рус. смесь

Афарбоўка – рус. окраска

Навобмацак – рус. наощупь

Разнастайны – рус. разнообразный

Свет – рус. мир

Як мага – рус. как можно

Распаўсюджваць – рус. распространять

Шлях – рус. путь

Ганарыцца – рус. гордиться

Натхніцца – рус. вдохновиться

Мэта – рус. цель

Шчыра – рус. искренний

Недасканала валодаць – рус. несовершенно владеть

Ваганне – рус. колебание

Асоба – рус. личность

Удасканальвацца – рус. совершенствоваться

Штуршок – рус. толчок

Уздым – рус. подъем

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.