«Я не вар’ятка». Як нас караюць за знешнасць 


Каляровы партрэт Лукашэнкі набіла на назе маладая беларуская доктарка Анастасія Калашнікава.

Зрабіла яна гэта зусім не з-за любові, але і пасля пратэстаў 2020 года – не збіраецца ліквідаваць гэту тату. Выявілася, што гэта татуіроўка – самы вялікі раздражняльнік для яе атачэння.

Аўтаркі «Трэба пагаварыць» правялі даследаванне сярод гледачоў праграмы: і аказалася, што найбольш беларусаў раздражняе чыноўніцкі начос. Чаму нас наагул турбуе знешнасць іншага чалавека? Як хутка мы робім высновы пра асобу, нават не паразмаўляўшы з ёй? Як перастаць ацэньваць навакольных?

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu