Рэчы беларускае рэвалюцыі


Фатограф і дызайнер Уладзімір Маляўка ўдзельнічаў у арт-пратэсце пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года. Ягоныя запамінальныя творы траплялі на вочы многім. У сувязі з пераследам у Беларусі Уладзімір пакінуў Беларусь і разам з сябрам Паўлам заснаваў брэнд адзення «Žnivień».

Мабыць, для большасці людзей жнівень 2020 года стаў нейкім пераломным момантам, той знакавай датай, якую мы хацелі адлюстраваць», – распавядае Уладзімір Маляўка пра ідэю брэнду.

Дызайнер пастанавіў паказаць сучасную Беларусь праз актуальнае прачытанне традыцыйных нацыянальных сімвалаў. Напрыклад, калі рэжым Лукашэнкі забараніў лацінку, Уладзімір і Павел зрабілі прынты беларускаю лацінкаю – «Moj rodny kut». Ёсць у іх і майка, прысвечаная Насце Лойцы.

Беларус беларусу
Насту Лойку катуюць у няволі
2023.02.03 15:30

Частку сродкаў творцы пералічваюць на дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Калі вам падабаюцца вырабы брэнду «Žnivień», падтрымайце іх упадабаннем або набыццём прадукцыі.

Калі вы маеце сваю краму, «Žnivień» можа з’явіцца і на вашых паліцах.

Набыць рэчы брэнду «Žnivień» можна онлайн (Instagram / znivien2020) або офлайн у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве (пл. Канстытуцыі, 6).

Пры выкарыстанні прома-кодаў: belarus2belarus, БеларусБеларус – зніжка 10 %.

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.