Адважны нафтанавец кінуў выклік рэжыму Лукашэнкі


Карэспандэнты «Маю права» сустракаюцца з сям´ёй Маліноўскіх, якая ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэставым руху ў Наваполацку.

Аляксея і Юлію Маліноўскіх шмат разоў затрымлівалі. Героі праграмы кажуць, што пратаколамі, складзенымі на іх паводле артыкулу 23.34, «можна абклеіць кватэру».

За ўдзел у страйку Аляксея і Юлію неаднаразова каралі штрафамі. Праваабаронца Павел Левінаў зазначае, што Маліноўскія мелі права на забастоўку.

Мaю прaвa
Лекары трапілі ў пастку кантрактнай сістэмы
2021.12.03 19:05

Другі герой праграмы – музыка, юрыст і перакладчык Ціматэ Суладзэ. Ён быў вымушаны з’ехаць у Літву 24 студзеня 2021 года па гуманітарным калідоры, які Літва адкрыла ўцекачам ад рэжыму Лукашэнкі.

Ціматэ з’язджаў з Беларусі з грузінскім пашпартам, бо не меў візы.

Віціс Юрконіс, дырэктар праектаў фонду «Freedom House», кажа, што грамадзяне Беларусі маюць права хадайнічаць аб спрошчаным варыянце віду на жыхарства, аднак перад гэтым трэба звярнуцца ў праваабарончыя беларускія арганізацыі, такія, як «Вясна» і БХК.

Ціматэ хоча вярнуцца ў Беларусь, але пакуль што гэта для яго немагчыма.

Мaю прaвa
Улады пераследуюць нават музыкаў
2020.10.23 20:05

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Калаж з фота: novopolotsk.by