Расея заслужыла тры дні ад Пугачовай


Як прапагандысты закіпелі з нагоды візіту Алы Пугачовай у Расею. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны».

За тры дні, што Ала Пугачова правяла ў Расеі, толькі лянівы прапагандыст не паспеў прыгадаць прымадоне яе заявы пра вайну Расеі супраць Украіны, абвінаваціць у сімпатыях фашыстам, дыскрэдытацыі расейскага войска, абразах расейцаў і ў спробах на іх жа нажыцца. Ваенкар Кацёнак, каб пракаментаваць прыбыццё Алы Барысаўны, нават адхіліўся ад сітуацыі на фронце.

«На Русі-матухне зноў запахла нячыстым. Страпанеса Галкіна (Бядніцкая – па бацюшку, Пеўзнер (Пугачова) – па айчыму) збегла з ахопленага полымем інтыфады Ізраіля і вярнулася ў Расею праз пагранпераход у Пскоўскай вобласці. Прыбыла, як паведамілі відавочцы, без «барады» – заднепрывадныі «иноагент» Галкін застаўся за мяжой. Пакуль вяртацца «боиццо и стесняеццо».

Актывісты арганізацыі «Зов народа» тым часам запатрабавалі прыцягнуць да адказнасці спявачку за абразу расейцаў і дапытаць яе з-за пазіцыі Максіма Галкіна.

«Таму мы запатрабавалі правесці праверку. Па-першае, па фінансаванні ЗСУ з боку Галкіна і яе салідарнасці да гэтага. І ў тым ліку абразы Расеійскай Федэрацыі. Таму што яна заявіла, што народ з’яўляецца халопамі і рабамі».

Прыезд Пугачовай адцягнуў ад вайны нават расейскіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць Украіны. Яны таксама абурыліся і далучыліся да згаданых патрабаванняў. А тэлеканал Царград чамусьці ўспомніў яшчэ і пра Івана Урганта. І абодвух запатрабаваў адправіць у калоніі вязаць рукавіцы разам з Аляксеем Навальным.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Чаму Сіманьян захапілася вершамі Лермантава? 

belsat.eu