Атакі з тэрыторыі Беларусі раскрылі ўкраінцам вочы на рэжым Лукашэнкі


Калі расейскія войскі атакавалі Украіну з тэрыторыі Беларусі, украінцы пачалі вінаваціць у гэтым беларусаў. Але потым нашыя суседзі зразумелі, хто такі Лукашэнка і што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе.

Расейскія войскі выкарысталі тэрыторыю Беларусі як плацдарм для нападу на Украіну. Гэта зрабіла з Беларусі краіну-агрэсара. Хтосьці з беларусаў адчуў віну, хтосьці з украінцаў пачаў вінаваціць беларусаў.

Што можа выратаваць адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі? Ці раздзяляюць украінцы беларусаў і рэжым Лукашэнкі? Ці трэба ўвогуле іх раздзяляць?

Пра адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі мы паразмаўлялі з Раманам Корбутам, актывістам арганізацыі «Еўрамайдан-Варшава». Гэтая арганізацыя ўзнікла ў лістападзе 2013 года як грамадзянская ініцыятыва, каб падтрымаць украінцаў у іхным імкненні да еўраінтэграцыі. А нядаўна «Еўрамайдан-Варшава» ўдзельнічала ў блакаванні польска-беларускае мяжы, каб не даць фурам везці тавары ў краіны-агрэсары.

«Старайцеся гаварыць на беларускай мове нават з украінцамі або нават з палякамі. Будзе зусім іншая рэакцыя, – заклікае Раман. І тлумачыць: – Калі беларусы гавораць па-расейску, тады ўкраінцы пачынаюць сумнявацца і думаць, з кім ты і на чыім ты баку? А калі беларусы пачынаюць гаварыць па-беларуску, то 99 %, што гэта вольны беларус, з якім ты на адным баку барыкады».

Мова Нанова
Украінская мова сарвала планы расейскіх акупантаў
2022.03.21 20:01

У граматычнай частцы высвятлялі гісторыю этнонімаў «маскаль» і «кацап».

Стаўленне – рус. отношение

Абвінавачванне – рус. обвинение

Удзельнічаць – рус. участвовать

Адхон = адкос

Пашкоджваць рэйкі – рус. портить рельсы

Абсталяванне – рус. оборудование

Квітнець – рус. цвести

Поўна = шмат

Буйны – рус. крупный

Дзівіць – рус. удивлять

Прымаўка – рус. поговорка

Спрыяць – рус. благоприятствовать

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Didor Sadulloev / Reuters / Forum; Mikhail Klimentyev (TASS)