Беларусы тут атрымалі назву ліцвіны. Падляшша – частка ВКЛ, якая дасталася Польшчы


Сёння Польшчы належыць кавалачак былога ВКЛ. Мясцовых жыхароў палякі называюць ліцвінамі, а на гербе іхнага ваяводства красуецца Пагоня. Якія яны, «іншыя беларусы», беларусы Беласточчыны?

На паўночным усходзе Польшчы месціцца Падляскае ваяводства з цэнтрам у Беластоку. Беларусы тут – нацыянальная меншасць, а беларуская мова вывучаецца ў школах. Дзейнічаюць створаныя беларусамі разнастайныя культурніцкія і грамадскія арганізацыі, праводзяцца фестывалі, напрыклад, «Басовішча», «Тутака», «Бардаўская восень» ды іншыя.

Фота
«Zui», Ваданосава, «Relikt», «:В:N:». Паглядзіце, як прайшла 28-я «Бардаўская восень»
2023.10.30 19:08

Фільм пра 30 год гісторыі «Басовішча»:

Беларусы на Падляшшы жылі спакон вякоў, нават у час Рэчы Паспалітай гэтыя землі належалі Вялікаму Княству Літоўскаму, а не Польскаму каралеўству. Але іхная гісторыя склалася адрозна ад беларусаў у Беларусі. Гэта чуваць нават па мове. Калі наш госць Зміцер Косцін толькі пераехаў з Бабруйску на Падляшша, мясцовыя жыхары казалі яму: «А ты, мусіць, з Белорусі – бо не по-нашому говорыш».

Рэпартаж
Беларуская вёска пад Беластокам
2021.05.18 17:46

На Падляшшы склаўся своеасаблівы стракаты дыван гаворак. Спецыялісты спрачаюцца, якія з іх належаць да беларускай, а якія – да ўкраінскай мовы. Жыхары розных вёсак часам жартуюць адзін з аднаго праз розніцу ў мове. Напрыклад, тых, хто кажа «што», называюць «штокманы», а тых, хто кажа «шчо», – «шчокманы».

Каб разабрацца ў гісторыі Падляшша і асаблівасцях мясцовай беларускай мовы, Віктар Шукеловіч сустрэўся з журналістам Змітром Косціным. Зміцер – кіраўнік рэдакцыі нацыянальных меншасцяў польскага радыё «Беласток», прадстаўнік фонду «Тутака».

Калі вам цікава, як гавораць на Віленшчыне, паглядзіце нашую размову са спадарыняй Стэфаніяй Шушкевіч з вёскі Чапурнішкі:

Прафесійна пра беларускія гаворкі паза межамі Беларусі нам распавёў філолаг Міраслаў Янковяк:

Скарыць – рус. покорить

Паходзіць з Бабруйска = быць родам з Бабруйска

Вынік = рэзультат

Паволі = паціху

Асяроддзе – рус. окружение

Знікаць – рус. исчезать

Пераважны – рус. преобладающий

Нашчадак – рус. потомок

Свядомасць – рус. сознание

Рух – рус. движение

Друкаваць – рус. печатать

Прамяні – рус. лучи

Коўна = Каўнас

Лучнасць = еднасць, повязь

Меркаванне = думка

Супольны = сумесны

Гуртавацца = групавацца, збірацца

Чыннік = фактар

Штораз = кожны раз

Пачувацца = адчуваць сябе

Гаворкі = дыялекты

Разнастайны – рус. разнообразный

Стан – рус. состояние

Суразмоўца – рус. собеседник

Існаваць – рус. существовать

Поўдзень – рус. юг

Поўнач – рус. север

Бадай = амаль – рус. почти

Дыван – рус. ковер

Адметны = непаўторны

Сведка – рус. свидетель

Дзеяцца = адбывацца, рабіцца

Апынуцца – рус. оказаться

На ўзроўні – рус. на уровне

Такога кшталту = такога тыпу

Па вялікім рахунку – рус. по большому счету

Далучацца – рус. присоединяться

Сачыць – рус. следить

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: скрыншот Wikimedia Maps