Крэмль вырашыў памірыцца з Пашыньянам?


Парламент Арменіі прагаласаваў за ратыфікацыю Рымскага статуту. Для Пуціна гэта азначае, што калі ён прыляціць у Арменію з візітам – можа апынуцца за кратамі. Як на гэтую навіну адрэагавала Масква?

У мінулым выпуску мы распавядалі, што ў распараджэнні «Медузы» апынулася метадычка, якую адміністрацыя Пуціна накіравала ва ўсе падкантрольныя Крамлю СМІ:

А некалькі дзён таму парламент Арменіі прагаласаваў за ратыфікацыю Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе. Такім чынам, краіна прызнала юрысдыкцыю МКС на сваёй тэрыторыі. Гэты суд раней выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна.

Мяркуючы па рэакцыі Дзмітрыя Пяскова і Сяргея Лаўрова, метадычку, складзеную з негатыўным наратывам у бок Арменіі, тэрмінова вырашылі перапісаць. Цяпер трэба казаць пра «векавыя сувязі Расеі з Арменіяй» і пра тое, што расейцаў «вельмі многае аб’ядноўвае з брацкім армянскім народам».

Падрабязней – у новым выпуску праграмы «Лукавыя навіны».

Таксама ў праграме:

  • Тыгран Кеасаян схаваў ад жонкі, што ён рускі
  • Рэакцыя Крамля на ядравы ўльтыматум Маргарыты Сіманьян
  • Менск разгубіўся і не ведае, як гаварыць пра Арменію і Азербайджан
  • Лукашэнкаўская Беларусь самасцвярджаецца за кошт Польшчы
  • Госць Уладзіміра Салаўёва «абмовіўся па Фрэйду»
  • «Першы канал» пераконвае, што Уладзімір Зяленскі такі ж ізгой, як Пуцін

Праграму «Лукавыя навіны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашым сайце або на канале YouTube.

Калаж з фота: kremlin.ru

belsat.eu / ІР