Адміністратарка «Чорнай кнігі Беларусі» пайшла на радыкальны крок


Госця праграмы «Трэба пагаварыць» – Яніна Сазановіч, аўтарка YouTube-каналу «Дзікае паляванне» і былая адміністратарка «Чорнай кнігі Беларусі».

Яніна, каб абараніць сям’ю, вывезла з краіны маці і бабулю, якая хворая на дэменцыю. Цяпер Яніна ў эміграцыі зрабілася галоўнай у сямʼі, на ёй усё трымаецца. Як дачыняцца з немаладымі сваякамі? Як імі апекавацца? Дзе мяжа паміж клопатам пра іншых – і захаваннем уласнага здароўя? Сваім досведам дзеляцца таксама вядоўцы праграмы, Марыя Грыц і Кацярына Ваданосава, а шукаць выйсце дапаможа псіхалагіня Эліна Антонава.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu