«Не забудзем» – надпіс, які перавярнуў жыццё Максіма і Вікторыі


10 жніўня каля метро «Пушкінская» у Менску забілі Аляксандра Тарайкоўскага. Надпіс «Не забудзем» на ходніках спрабавалі змыць, засыпалі соллю, пяском, ставілі вакол яго ахову, але кожны раз людзі яго аднаўлялі.

А напрыканцы года пачаліся суды над пяццю менчукамі, якіх вінавацілі ў хуліганстве і знішчэнні чужой маёмасці. Адзін з іх мянчук Максім Паўлюшчык атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму. Удома яго чакае нявеста Вікторыя Астроўская. З ёй і сустрэлася здымачная група «Маю права».

«Я папросту не магу зразумець за што пакаралі чалавека, за што? Нам казалі, што надпіс «Не забудзем» з’яўляецца цынічным. Насамрэч там ніякага цынізму не прысутнічала», – кажа Вікторыя.

Мaю прaвa
Берасцейца з БЧБ-валасамі затрымлівалі сем разоў
2021.01.29 19:05

У лістападзе Вікторыя і Максім планавалі пабрацца шлюбам, але не паспелі:

«Усё ўжо было прызначана. Але Максіма затрымалі 22 кастрычніка. Давялося ўсё адмяніць».

Ужо тры месяцы маладыя людзі не маюць нармальных сустрэчаў. У калоніі каранцін з-за пандэміі каронавірусу. Доўгатэрміновыя спатканні не дазваляюцца нават родным, толькі тэлефанаванні і кароткачасовыя сустрэчы праз шкло.

Мaю прaвa
Палітзняволеным пагражаюць смерцю?
2021.01.08 19:05

Вікторыя любіць перачытваць лісты Максіма. Апошні прыйшоў днямі, на ейны дзень народзінаў.

«Прачнуўшыся штораніцы, я нібы наступаю на міну, якая разрывае мяне на кавалкі. Цягам дня, вера ў вас надае мне моцы сабраць сябе па часткам, – чытае нам урывак з ліста Вікторыя. – Вярнуся дадому, мае дарагія бацькі, самая цудоўная жонка, а таксама мая любоў – нашая Дарына».

Дарына – гэта дачка Вікторыі і Максіма Паўлюшчыка. Народзіцца яна ўжо ў сакавіку. Неабыякавыя людзі дапамаглі сабрацца Вікторыі ў радзільню, прывезлі новы ложачак ды ўсё неабходнае. Нават вазочак прапаноўвалі, але Віка адмовілася – ужо набыла сама.

Цяпер Вікторыя чакае пятага сакавіка, калі ў гарадскім судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга Максіма.

«Хадайніцтвы нашыя, каб зрабілі экспертызу ў дачыненні хуліганства, экспертызу ў дачыненні цынічнасці надпісу – усё суд адхіліў, – кажа Вікторыя. – А тое што хадайнічаў пракурор – усё было судом задаволена».

Мaю прaвa
Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме
2021.01.22 19:05

Надпіс «Не забудзем» у судзе называлі асабліва цынічным і абразлівым, а факт яго напісання прызналі злосным хуліганствам. Хоць і была праведзеная незалежная экспертыза, якая засведчыла, што выраз «не забудзем» не ўтрымлівае цынічнасці, а таксама знявагі маральных каштоўнасцяў грамадства.

27 лістапада Максіма Паўлюшчыка прызналі палітвязнем. На жаль, гэта пакуль не спрыяе нават нармальнай сустрэчы Вікторыі і Максіма. Павел Сапелка, юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» кажа, што механізмаў, каб гэта змяніць, фактычна няма:

«Нейкіх механізмаў, каб абскардзіць гэтае рашэнне або дамагчыся станоўчага развязання гэтага пытання, было мала, а цяпер іх становіцца ўсё менш і менш. І з палітычных матываў і па, так званым, эпідэміялагічным. Безумоўна з гэтым мірыцца нельга, і дакладна нельга апраўдваць», – падсумаваў юрыст.

Мaю прaвa
Мастацтва як нацыянальная тэрапія. Вольга Якубоўская сваімі карцінкамі з коцікамі лечыць людзей
2020.12.25 19:05

Падчас рыхтавання гэтага сюжэту стала вядома, што Вікторыя Астроўская і Максім Паўлюшчык ажаніліся.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Гумавая куля ў лёгкім – не нагода для крымінальнай справы
  • Пенсіянерка адмаўляецца аплочваць харчаванне ў ізалятары
  • Пакараныя арыштам выходзяць на волю хворымі

Праваабарончую праграму «Маю права»глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.