Азаронак выклікае галюцынацыі і сонны паралюш


У праграме «Трэба пагаварыць» папулярная блогерка Ліза Ветрава распавядае, як у яе з-за перадозу прапагандысцкага кантэнту ўзніклі сонны паралюш, галюцынацыі і запаленне нерву.

Не глядзіце навінаў па-расейску – і гэта істотна палепшыць вашае псіхічнае і фізічнае здароўе. Расейская – мова таксічнай прапаганды. Аказваецца, Азаронак, Салаўёў, Тур, Сіманьян і нянавісць, якую яны сеюць у сваіх праграмах і ў сваіх акаўнтах, – шкодзяць здароўю!

«Кепскія навіны і прапаганда давялі да соннага паралюшу і галюцынацыяў», – сцвярджае блогерка.

Не глядзіце навінаў увечары, забаньце прапагандыстаў, адключыцеся ад расейскіх каналаў – вядоўцы праграмы Марыя Грыц і Крысціна Дробыш дзеляцца тым, як яны чысцяць уласнае інфармацыйнае поле. Псіхолаг праграмы Эліна Антонава дае парады.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.