Палітолаг Сяргей Нікалюк: Надыходзіць час контррэвалюцыі, але гэта не канец рэвалюцыі, а яе этап


Беларускае грамадства перарасло тых, хто хоча і надалей называцца ўладай. Да чаго непазбежна прывядзе такая сітуацыя, прагназуюць вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў і палітолаг Сяргей Нікалюк.

Немагчыма змяніць шлях гістарычных плыняў нават самым жорсткім тэрорам. Палітолаг Сяргей Нікалюк аналізуе змены ў грамадстве Беларусі, якія дазваляюць яму досыць пэўна адказаць на пытанне, што адбываецца і чаго чакаць.

«Рэвалюцыя – гэта працэс, не падзея. Цяпер, безумоўна, надыходзіць час контррэвалюцыі, але контррэвалюцыя – гэта не сканчэнне рэвалюцыі, а яе этап. Усе мы з гісторыі школьнай памятаем, што была рэвалюцыя 1095 года і рэвалюцыя 1917-га. Не выпадкова Ленін называў яе рэпетыцыяй. Таму мы цяпер у рэвалюцыйным працэсе. І гэты працэс звязаны ў першую чаргу з глыбіннымі зменамі ў беларускім грамадстве. Ёсць такая прымаўка афрыканская, я вельмі яе люблю:хамелеон паўзе павольна, але дапаўзае да вяршыні баабаба», – выказаўся госць студыі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы робіце хатнія справы, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS /Forum