У чым адметнасць беларускіх сэлэбрыці


Мікіта Мелказёраў – адзін з найбольш папулярных беларускіх блогераў. Ён браў інтэрв’ю ў самых розных беларускіх сэлэбрыці, а на ягоным, першапачаткова расейскамоўным, YouTube-канале «Жизнь-малина» пачалі з’яўляцца беларускамоўныя ролікі. Каб перайсці на беларускую мову, Мікіту давялося прыняць бой.

Мікіта Мелказёраў – журналіст і аўтар папулярнага YouTube-каналу «Жизнь-малина», які паказвае «беларусаў для беларусаў». Гасцямі Мікіты былі Вольга Хіжынкова, Алена Леўчанка, Сяргей Чалы, Дзяніс Дудзінскі, Антон Матолька, Вадзім Пракоп’еў ды іншыя вядомыя людзі.

Перад тым, як пачаць запісваць ролікі па-беларуску, Мікіта запрапанаваў чэлендж у Instagram, які абурыў беларускамоўных карыстальнікаў Facebook. Але беларусы не былі б беларусамі, калі б гэты скандал не закончыўся для ўсіх добра.

Мікіта распавядзе пра сваю працу. Як зрабіцца папулярным сярод беларусаў і ў чым асаблівасць беларускіх сэлэбрыці? Што гэтак моцна абурыла карыстальнікаў Facebook і чаму ўсё скончылася добра? Што дапамагло Мікіту перайсці на беларускую мову і як ён ставіцца да памылак? Якія думкі з’явіліся ў вымушанай эміграцыі ды як змагацца з маркотай?

У граматычнай частцы распавядзем пра мілагучныя формы дзеясловаў ды пра іншыя моўныя цікавінкі.

Адкуль узялася назва «Жизнь-малина», Мікіта распавядаў у праграме «Хай так TV».

Хай так TV
У вядоўцаў БТ скончыліся таблеткі! Сатырычнае шоу
2020.12.19 20:30

Насамрэч – рус. на самом деле

То бок – рус. то есть

Істотна – рус. существенно

Казытаць – рус. щекотать

Натхніцца – рус. вдохновиться

Глеба – рус. почва

Спроба – рус. попытка

Файна = класна, здорава

Шпацыраваць – рус. прогуливаться

Прасоўваць – рус. продвигать

Гадавацца – рус. воспитываться

Асоба = чалавек

Выключна – рус. исключительно

Саромецца – рус. стесняться

Выпадкова – рус. случайно

Абурыць – рус. возмутить

Абмяркоўваць – рус. обсуждать

Вайб = настрой, атмасфера

Пляцоўка – рус. площадка

Штуршок – рус. толчок

Умова – рус. условие

Прышчэпка – рус. прививка

Прамоцыя = рэклама, прасоўванне

Прасунуцца – рус. продвинуться

Грамадства – рус. общество

Спрыяць – рус. благоприятствовать

Ёлупень = дурань

Абразіць – рус. оскорбить

Вар’ят – рус. сумасшедший

Намаганні – рус. усилия

Вартасць – рус. ценность

Узровень – рус. уровень

Думкі – рус. мысли

Разнявольвацца – рус. раскрепощаться

Удасканальваць – рус. совершенствовать

Уразіць – рус. впечатлить

На спажытак! – рус. На пользу! (На здоровье!)

Суразмоўца – рус. собеседник

На карысць – рус. на пользу

Апынацца – рус. оказываться

Сум – рус. грусть

Засмучэнне – рус. уныние, печаль

Канапка, канапа – рус. диванчик, диван

Прымусіць – рус. заставить

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.