Прапагандысты высмеялі Самарскую вобласць на ўсю Расею


Дзе ўзяць фота для ілюстрацыі тэхналагічнага адставання і эканамічнай разрухі? У Самарскай вобласці! – усклікнуць супрацоўнікі пуцінскага інтэрнэт-выдання «Украина.ру». Падрабязнасці – у новым выданні праграмы «Лукавыя навіны».

У тэлеграм-канале «Украина.ру» вывесілі фатаграфію брамы нібыта касмадрома імя Сцяпана Бандэры са здзеклівым подпісам: «Тут у космас пасылаюць?..»

Ва Украіне няма не толькі касмадрома імя Бандэры, але і прадстаўленай на фота брамы. Вароты гэтыя знаходзяцца ў Самарскай вобласці. Гэта рэшткі свінатаварнай фермы ля пасёлку Дубовы Умёт.

Пуцінскія прапагандысты выдаюць расейскую разруху за разруху ўкраінскую. Мабыць, у разбуранай расейскімі войскамі Украіне не знайсці настолькі бездапаможных і спустошаных лакацый, як у «паднятай Пуціным з каленяў» Расеі.

Таксама ў новым выданні праграмы «Лукавыя навіны»:

  • Уладзіміра Пуціна выкінулі з абарачэння Ларса фон Трыера
  • Змена полу ў нованароджаных – неіснуючая паслуга канадскай клінікі
  • Адстаўка латвійскага ўрада і «расейскія наратывы»

    Ці давяраюць украінцы NATO і ЕЗ? Руслан Асташка знайшоў адказ у венгерскім часопісе
  • Канцэрт «The Killers» у Грузіі трапіў на фэйкавую вокладку турэцкага часопіса
  • Людажэрыы Аляксандра Лукашэнкі паверылі ў продаж сінтэзаванай чалавечыны ў Англіі

Калаж з фота: Uriy_Prokofiev / Живой журнал, скрыншот Яндекс Карты